Анталогiя беларускай песнi
Мiхась ШАВЫРКIН
Песня «Азярцо» створана ў 1998 годзе. Як i iншыя вакальныя творы, напiсаная Дзмiтрыем Далгалёвым i Уладзiмiрам Пецюкевiчам у творчым супрацоўнiцтве, яна поўная меладызму, лiрычнай шчырасцi. Iрына Дарафеева чула перадала баладны характар песнi, пранiкнёна распавяла пра невымерны боль дзявочага сэрца. Сёлета на конкурсе маладых вакалiстаў «Славянскага базару» песню «Азярцо» выканала Наталля Гардзiенка (Малдова) i заняла першае месца. Гэта ўжо трэцi вакальны твор Дзмiтрыя Далгалёва i Уладзiмiра Пецюкевiча, з якiм выступаюць канкурсанты на «Славянскiм базары» i атрымлiваюць прызы. Азярцо СЛОВЫ Уладзiмiра Пецюкевiча. МУЗЫКА Дзмiтрыя Далгалёва Сінь азёрная разліваецца, — Азярцо маё, i мяне вазьмi — Любага майго я чакала тут, Азярцо маё, ой, вазьмi, вазьмi Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|