Басаногае летаНе лянуйцеся мыць ногi кожны вечар i змазваць на ноч крэмам. Традыцыйна летнiмi лiчацца крэмы, у склад якiх уваходзiць ментол. Ён адначасова здымае напружанне (калi вы доўга хадзiлi цi сядзелi днём, выпiлi многа вадкасцi) i жывiць-увiльгатняе. Прагулкi па цёпламу пяску — iдэальны пляжны педыкюр. Адзiнае абмежаванне: два днi пасля педыкюру, асаблiва класiчнага, басанож хадзiць нельга! Памятайце: вам знялi ахоўны слой скуры, таму iнфекцыi асаблiва лёгка дабрацца да вашых ног. Калi на нагах ёсць трэшчыны, а басанож пахадзiць усё ж хочацца, абавязкова змазвайце ногi крэмам класа «антыгрыбок». Падыдуць таксама крэмы з алеем чайнага дрэва цi рамонкам. Рознiца толькi ў тым, што алей даўжэй не вымываецца са скуры. Хочаце мець роўныя, без трэшчын, у меру ўвiльготненыя пяткi — рабiце маскi для ног. Правераны спосаб — апрацоўка кававай гушчай, якая ўтрымлiвае кававы алей i дзейнiчае як скраб. Распарыўшы ножкi, патрыце iх кававай гушчай i зрабiце iм добры масаж. Яшчэ адзiн рэцэпт — аўсяная ванначка. Гэты спосаб прыдатны для рэгулярнага прымянення. Геркулес заварваюць (i на вадзе, i на малацэ), акунаюць у гэту кашу ногi. Можна абмазаць ногi кашай i ненадоўга абкруцiць полiэтыленам. Хвiлiн праз 10—15 змыць кашу. Пасля маскi змазвайце ногi крэмам. Нестарэючы рэцэпт Клеапатры — акунанне ног у ванначку з малака. Разбаўце яго кiпенем — i атрымлiвайце асалоду. Гэта працэдура не толькi дапамагае расслабiцца — казеiн, якi ўтрымлiваецца ў малацэ, вядомы як структурны элемент, будаўнiчы матэрыял для вашых ног. У якасцi ахоўнiка пазногцяў i пятак ад трэшчын выкарыстоўвайце лiмон. Выцiснiце ў далонь сок лiмона i змажце iм ногi — i прадэзiнфiцыруеце, i «пакормiце» скуру. Але майце на ўвазе: пасля лiмона загарэлыя ўчасткi скуры пасвятлеюць. Загараць рэкамендуецца без лаку на пазногцях: пазногаць таксама любiць сонейка, якое спрыяе выпрацоўцы вiтамiну D. Нанесцi лак можна ўвечары, пасля пляжа. Калi летнi адпачынак вы праводзiце побач з градкамi — памятайце, што выкалупваць гразь i зямлю з-пад пазногцяў вострымi прадметамi нi ў якiм разе нельга. Так недалёка i да iнфекцыi, бо зямля так i кiшыць мiкробамi. Карыстайцеся шчотачкай, а ў ваду дадайце сок лiмона. Можна паспрабаваць ачысцiць пазногцi ад гразi, скарыстаўшы зацукраваны кавалачак мёду. Цудоўны рэцэпт. Каб пазбегнуць грыбковых iнфекцый, варта прытрымлiвацца наступных правiлаў: правiльна падбiрайце абутак. Ён павiнен быць дастаткова свабодным. Унутраныя дэталi — з натуральных матэрыялаў. Старацца пазбягаць нашэння (ва ўсякiм разе на працягу доўгага часу) гумовых ботаў, няякасных красовак, «цыратовага» абутку. не выкарыстоўвайце адну i тую ж пару абутку два днi запар, бо ён звычайна сохне 24 гадзiны; насiце панчохi i шкарпэткi з матэрыялаў, якiя прапускаюць паветра, каб ногi добра «дыхалi»; прымяняйце сродкi для змяншэння патлiвасцi ног, у тым лiку i народныя, правераныя не адным пакаленнем. Напрыклад, адвар кары дуба, у якiм трэба трымаць ногi хвiлiн 10—15; тым, хто знаходзiцца ў групе рызыкi, неабходна пасля наведвання лазнi цi басейна апрацоўваць ногi антысептычнымi мазямi цi выкарыстоўваць раствор звычайнага сталовага воцату (1 ст. лыжка на шклянку вады); калi на скуры ступняў з’явiлiся пацёртасцi, ранкi цi трэшчыны, варта праявiць асаблiвую асцярожнасць i да iх зажыўлення ўстрымацца ад наведвання парылкi i плавання; гумовыя шлёпанцы неабходна перыядычна мыць з мылам i дэзiнфiцыраваць; не абувайце чужы абутак, якi можа быць iнфiцыраваны. ПАМЯТАЙЦЕ: даглядаючы ногi, мы ачышчаем увесь арганiзм i да таго ж падлечваем нервовую сiстэму. Поспехаў! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб пра адпачынак успамiны засталiся толькi прыемнымi, не лiшнiм будзе ведаць i пастарацца выконваць правiлы па догляду за нагамi ў летнi перыяд |
|