Хоць электрычнасць у мяшок i не пакладзеш...
Магда КРЭПАК, «Мiнск—Навiны»
Некаторыя мiнчане спрабуюць зэканомiць, крадучы электраэнергiю. Штомесяц сярод жыхароў сталiцы выяўляюць у сярэднiм два дзесяткi выкрадальнiкаў святла. Толькi ў чэрвенi па фактах крадзяжу электраэнергii супрацоўнiкамi фiлiяла «Энергазбыт» прадпрыемства «Мiнскэнерга» складзена 17 актаў на суму пяць з паловай мiльёнаў рублёў. За паўгода аштрафаваны 133 чалавекi на 55,5 мiльёна рублёў. Падставай для прымянення такiх санкцый можа стаць парушэнне схем падключэння лiчыльнiкаў, iх пашкоджанне, сарваныя пломбы, не прадугледжанае праектам устройства электраправодак, самавольныя падключэннi электрапрыбораў i абсталявання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя мiнчане спрабуюць зэканомiць, крадучы электраэнергiю. Штомесяц сярод жыхароў сталiцы выяўляюць у сярэднiм два дзесяткi выкрадальнiкаў святла |
|