Рэкардсмен-парушальнiк
Iгар ГОЛАД, «Мiнск—Навiны»
Двойчы на працягу аднаго дня супрацоўнiкi ДАI Маскоўскага раёна затрымлiвалi 37-гадовага мiнчанiна за кiраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Спачатку лiхача спынiлi на праспекце Любiмава, дзе п’яны вадзiцель кiраваў матацыклам «Ямаха». Па вынiках медыцынскага агляду ў крывi ў яго было 2,24 прамiле пры норме 0,49. Праз паўтары гадзiны злоснага парушальнiка правiлаў затрымалi на вулiцы Сямашкi, але ўжо за рулём «Пежо-405». I матацыкл, i машына былi адбуксiраваны на штрафную стаянку. Цяпер мужчыне давядзецца перамяшчацца па гораду на грамадскiм транспарце — за падобныя выхадкi вадзiцельскiх правоў ДАI пазбаўляе на тры гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двойчы на працягу аднаго дня супрацоўнiкi ДАI Маскоўскага раёна затрымлiвалi 37-гадовага мiнчанiна за кiраванне транспартным сродкам у стане алкагольн |
|