Былы намеснiк ваеннага камiсара абвiнавачваецца ў атрыманнi трохпакаёвай кватэры па фiктыўных дакуме
Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА
У ходзе агульнанагляднай праверкi, праведзенай Гомельскай мiжгарнiзоннай ваеннай пракуратурай у чэрвенi 2006 года, устаноўлены факт незаконнага, бязвыплатнага атрымання ва ўласнасць трохпакаёвай кватэры шляхам прадстаўлення фiктыўных дакументаў былым намеснiкам ваеннага камiсара аднаго з РВК Гомельскай вобласцi.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспублiканскай пракуратуры, у снежнi 2001 года афiцэр з мэтай набыцця права ўласнасцi на нерухомую маёмасць — трохпакаёвую кватэру ў Гомелi, дзе пражываў па дагавору найму, падрабiў даведку аб наяўнасцi ў яго выслугi 20 каляндарных гадоў на ваеннай службе. Фiктыўны дакумент прадставiў у раённую адмiнiстрацыю Гомеля. У вынiку ён змог бясплатна набыць права ўласнасцi на кватэру, ацэначны кошт якой складаў у той час звыш Br10 млн. Гомельскiм мiжгарнiзонным ваенным пракурорам у адносiнах да афiцэра ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 4 арт. 209 УК (махлярства).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы намеснiк ваеннага камiсара абвiнавачваецца ў атрыманнi трохпакаёвай кватэры па фiктыўных дакуме У ходзе агульнанагляднай праверкi, праведзенай Гомельскай мiжгарнiзоннай ваеннай пракуратурай у чэрвенi 2006 года, устаноўлены факт незаконнага, бязвы |
|