21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хатнiя нарыхтоўкi

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ягадная пара

На календары лiпень, а гэта значыць, што прыйшла пара нарыхтоўкi розных ягад. Прапануем некалькi рэцэптаў са скарбонкi хатнiх нарыхтовак нашых чытачоў.

ЧОРНЫЯ ПАРЭЧКI Ў ЖЭЛЕ

10 шк. парэчак, 1,5 шк. вады, 13 шк. цукру.

Вымыць ягады, дадаць ваду i кiпяцiць 5—7 хвiлiн. Зняць з агню, дадаць цукар i добра размяшаць, каб ён растаў (на агонь больш не ставiць!). Атрыманую масу разлажыць у сухiя стэрыльныя слоiкi i закатаць. Вельмi смачна!

ДЖЭМ ВIШНЁВЫ З АГРЭСТАМ

Паколькi вiшня валодае нiзкiмi жэлеруючымi ўласцiвасцямi, то для атрымання больш шчыльнай кансiстэнцыi джэму ў канцы гатавання рэкамендуецца дадаць у яго iншыя ягады.

Выдалiць костачкi з вiшань i прапусцiць iх праз мясарубку з рашоткай, якая мае адтулiны дыяметрам 2,5 мм. Здробненую масу змясцiць у эмалiраваны тазiк, дадаць ваду (150 г на 1 кг пладоў), паставiць на агонь i праварыць. Затым дадаць цукар (1,1 кг на 1 кг пладоў) i ўварыць да гатоўнасцi пры пастаянным памешваннi, каб не прыгарэла. У канцы гатавання ўлiць сок агрэсту (150 г).

Гатовы джэм у гарачым стане разлiць у сухiя гарачыя слоiкi, закатаць, перавярнуць унiз горлам i астудзiць.

ВАРЭННЕ З ЛЯСНЫХ СУНIЦ ЦI МАЛIНЫ

1 кг ягад, 1 кг цукру.

Ягады асцярожна змяшаць з цукрам у шкляным посудзе i пакiнуць на 8—10 гадзiн. Потым перакласцi ў варачны тазiк i на слабым агнi давесцi да кiпення. Варыць 5 хвiлiн i пакiнуць зноў да поўнага ахаладжэння на некалькi гадзiн. Варыць спосабам шматразовай варкi.

ДЖЭМ СУНIЧНЫ

1 кг сунiц, 1 кг цукру, 1 шк. вады, 1—2 г лiмоннай кiслаты.

Падрыхтаваныя ягады пакласцi ў каструлю, дадаць ваду i пад накрыўкай на слабым агнi давесцi да кiпення, гатаваць 3—5 хвiлiн. Працерцi праз сiта. Атрыманае пюрэ змяшаць з цукрам, на слабым агнi давесцi да кiпення i гатаваць 15—20 хвiлiн, памешваючы ўвесь час. Перад заканчэннем гатавання дадаць лiмонную кiслату, каб захаваць натуральны колер джэму. Фасаваць у гарачым стане.

КАМПОТ З СУНIЦ З СОКАМ ЧЫРВОНЫХ ПАРЭЧАК

Падрыхтаваныя ягады сунiц пакласцi ў чыстыя стэрыльныя слоiкi, залiць гарачым (80°С) цукровым сiропам, прыгатаваным на соку чырвоных парэчак (на 1 л соку 400 г цукру), накрыць накрыўкамi i пастэрызаваць пры 85—90°С: паўлiтровыя слоiкi — 10 хвiлiн, лiтровыя — 15 хвiлiн. У соку чырвоных парэчак ягады сунiц не ўсплываюць, а размяркоўваюцца раўнамерна. Пры гэтым вельмi добра захоўваецца афарбоўка кампоту.

КАМПОТЫ-АСАРЦI

Кампоты-асарцi гатуюць з двух цi больш вiдаў пладоў i ягад. Суадносiны iх могуць быць розныя.

Кампоты-асарцi з агрэстам:

1. Агрэст — 2 кг, чорныя цi чырвоныя парэчкi — 1 кг.

2. Агрэст — 2 кг, сунiцы садовыя — 1 кг.

3. Агрэст — 1,5 кг, вiшнi — 1 кг.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ягадная пара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика