21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самi з рукамi

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працуем пэндзлем i валiкам

Касметычны рамонт часта абмяжоўваецца толькi фарбаваннем сцен i столi. Для гэтага патрабуюцца фарба, правiльна падабраныя iнструменты i старанне.

Унутраныя сцены пакрываюць, як правiла, сiнтэтычнымi дысперсiйнымi фарбамi, за выключэннем сцен у памяшканнях з павялiчанай вiльготнасцю. Апошнiя фарбуюць латэкснымi фарбамi.

Фарбу наносяць пэндзлем i валiкам. Шчацiнне пэндзляў можа быць натуральным цi сiнтэтычным. Для нанясення вадкiх фарбаў i грунтовак лепш падыходзiць сiнтэтычнае шчацiнне. Яно — больш мяккае i даўжэй служыць, добра ўсмоктвае i ўтрымлiвае фарбу.

З розных матэрыялаў робяць i валiкi. Доўгаварсiстыя валiкi ўсмоктваюць большую колькасць фарбы, таму радзей даводзiцца спускацца з падмосткаў i зноў падымацца на iх. Аднак такiя валiкi — больш цяжкiя.

Высокую столь i сцены можна фарбаваць i без падмосткаў, калi падоўжыць дзяржанне валiка. Але працаваць з кароткiм дзяржаннем значна лягчэй. Сцены ў нiшах i нават за ацяпляльнымi батарэямi зручна фарбаваць тонкiм валiкам з падоўжаным дзяржаннем.

Падрыхтоўка сцен. Перад тым як фарбаваць сцены, неабходна заладзiць трэшчыны, паглыбленнi i iншыя няроўнасцi. Трэшчыны заклейваюць будаўнiчым бiнтом. Шпакляванне робяць эластычнымi саставамi, якiя хутка сохнуць. Месцы, якiя асыпаюцца, трэба прамыць i загрунтаваць.

Пачынаем з вуглоў. Шырокiм валiкам цяжка пафарбаваць вуглы, краi i пераходы памiж сценамi i дзвярамi. У вуглах лепш працаваць сагнутым пэндзлем. Знешнiя вуглы ля дзвярных i аконных праёмаў цi месцы, дзе стыкуюцца ўчасткi сцен, якiя будуць фарбавацца ў розныя тоны, абклейваюць малярнай стужкай. Дзякуючы гэтаму, можна свабодна працаваць пэндзлем, не баючыся зачапiць суседнi ўчастак.

Работа валiкам. Валiкам, намочаным фарбай, робяць рухi па вертыкалi, па гарызанталi i зноў па вертыкалi. Фарбу неабходна наносiць спосабам «мокры па мокраму», г.зн. не даваць падсохнуць краям ужо афарбаванага ўчастка сцяны, iнакш яны потым будуць выдзяляцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працуем пэндзлем i валiкам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика