Закон Рэспублiкi Беларусь
«Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях пенсiйнага забеспячэння»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 23 чэрвеня 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2006 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; 1994 г., № 8, ст. 111; 1995 г., № 17, ст. 178, ст. 184; № 18, ст. 197; 1996 г., № 35, ст. 628; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 28, ст. 462; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 54, 2/51; № 95, 2/105; 2001 г.,№ 63, 2/777; 2002 г., № 7, 2/831; 2003 г., № 70, 2/952; 2004 г., № 107, 2/1046) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. Артыкул 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 2. Пенсiйнае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу i членаў iх сем’яў Умовы, нормы i парадак пенсiйнага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь (далей — асобы начальнiцкага i радавога саставу), а таксама членаў iх сем’яў рэгулююцца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 17 снежня 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571). Ваеннаслужачым, асобам начальнiцкага i радавога саставу i членам iх сем’яў прадастаўляецца таксама права на назначэнне пенсiй на падставах, прадугледжаных гэтым Законам. Пры гэтым усе вiды грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу ўлiчваюцца нароўнi з заработнай платай работнiкаў у рэспублiцы.». 2. Артыкул 3(1) выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 3(1). Пенсiйнае забеспячэнне дзяржаўных служачых Пенсiйнае забеспячэнне дзяржаўных служачых ажыццяўляецца з улiкам умоў i нормаў, прадугледжаных Законам Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953).». 3. Артыкул 3(2) выключыць. 4. У частцы першай артыкула 5: пасля слова «выплачвалiся» дапоўнiць словам «абавязковыя»; словы «, а таксама навучэнцы агульнаадукацыйных школ (пункт «ж» артыкула 29)» выключыць; дапоўнiць частку другiм сказам наступнага зместу: «Пры гэтым права на працоўную пенсiю па ўзросту прадастаўляецца пры ўмвое ўплаты абавязковых страхавых узносаў не менш як 5 гадоў.». 5. Артыкул 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 6. Права на выбар пенсii або iншай выплаты Асобам, якiя маюць адначасова права на розныя дзяржаўныя пенсii, а роўна штомесячнае грашовае ўтрыманне па заканадаўству аб дзяржаўнай службе (далей — штомесячнае грашовае ўтрыманне) або штомесячную страхавую выплату па заканадаўству аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў (далей — штомесячная страхавая выплата), назначаецца па iх выбару адна пенсiя або ўказаная iншая выплата, акрамя выпадку, прадугледжанага часткай другой гэтага артыкула. Асобам, якiя маюць адначасова права на дзяржаўную пенсiю, не звязаную з няшчасным выпадкам на вытворчасцi або прафесiйным захворваннем, штомесячнае грашовае ўтрыманне i на штомесячную страхавую выплату, назначаецца пенсiя (штомесячнае грашовае ўтрыманне) i штомесячная страхавая выплата.». 6. У артыкуле 8: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Выплата працоўных пенсiй, назначаных у адпаведнасцi з гэтым Законам, ажыццяўляецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым расходы на выплату пенсiй па iнвалiднасцi, звязанай з няшчасным выпадкам на вытворчасцi або прафесiйным захворваннем, i пенсiй з выпадку страты кармiльца паводле ўказаных прычын, якiя выплачваюцца асобам, што маюць права на штомесячную страхавую выплату (калi выпадкi вяртання шкоды дазволены пачынаючы з 1 лiпеня 1999 года), вяртаюцца Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў.»; пасля часткi першай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу: «Выплата сацыяльных пенсiй, прадугледжаных гэтым Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.»; часткi другую—чацвёртую лiчыць адпаведна часткамi трэцяй—пятай. 7. У артыкуле 9 словы «органамi сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённымi (гарадскiмi) упраўленнямi (аддзеламi) па працы i сацыяльнай абароне». 8. У артыкуле 10: пасля слова «стажу» дапоўнiць словам «работы»; словы «i iншага матэрыяльнага» выключыць. 9. З часткi першай артыкула 12 словы «агульнага», «агульным» выключыць. 10. У частцы першай артыкула 13 словы «агульнага стажу» замянiць словамi «стажу работы». 11. У частцы другой артыкула 15: словы «артыкулам 11» замянiць словамi «артыкулам 11 гэтага Закона»; пасля слова «стажу» дапоўнiць словам «работы». 12. Частку другую артыкула 19 пасля слова «стаж» дапоўнiць словам «работы». 13. У артыкуле 23: у частцы першай словы «(артыкул 56)» замянiць словамi «(артыкул 56 гэтага Закона)»; у частцы другой словы «работы звыш» замянiць словамi «стажу работы (артыкулы 51—53 гэтага Закона) звыш», словы «работы з асаблiвымi ўмовамi працы (пункт «а» артыкула 12 i артыкул 13)» замянiць словамi «стажу работы з асаблiвымi ўмовамi працы (пункт «а» артыкула 12 i артыкула 13 гэтага Закона)». 14. У артыкуле 24: частку першую пасля слоў «стажу», «уплачвалiся» дапоўнiць адпаведна словамi «работы», «абавязковыя»; частку другую пасля слова «стажу» дапоўнiць словам «работы». 15. Артыкул 27 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 27. Умовы назначэння пенсiй Пенсii па iнвалiднасцi назначаюцца незалежна ад прычыны iнвалiднасцi пры наяўнасцi наступнага стажу работы да часу наступлення iнвалiднасцi або звароту за пенсiяй: Узрост — Стаж работы (у гадах) Да дасягнення 23 гадоў — 1 Ад 23 гадоў да дасягнення 26 гадоў — 2 Ад 26 гадоў да дасягнення 31 года — 3 Ад 31 года да дасягнення 36 гадоў — 5 Ад 36 гадоў да дасягнення 41 года — 7 Ад 41 года да дасягнення 46 гадоў — 9 Ад 46 гадоў да дасягнення 51 года — 11 Ад 51 года да дасягнення 56 гадоў — 13 Ад 56 гадоў да дасягнення 61 года — 14 Ад 61 года i больш — 15 Асобам, якiя сталi iнвалiдамi да дасягнення 20 гадоў у перыяд работы, прадпрымальнiцкай, творчай i iншай дзейнасцi (частка першая артыкула 51 гэтага Закона) або пасля яе спынення, пенсii назначаюцца незалежна ад наяўнасцi стажу работы, устаноўленага часткай першай гэтага артыкула.». 16. Артыкулы 29 i 30 выключыць. 17. У артыкуле 32: словы «з прычыны агульнага захворвання» выключыць; словы «(артыкул 30)» замянiць словамi «(артыкул 27 гэтага Закона)»; пасля слова «стажу» дапоўнiць словам «работы». 18. У артыкуле 35: у частцы першай словы «(артыкул 36)» замянiць словамi «(артыкул 36 гэтага Закона)»; частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Асобы ва ўзросце ад 18 гадоў i больш, якiя навучаюцца на дзённай форме навучання ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi (акрамя ўстаноў адукацыi, у перыяд вучобы ў якiх той, хто навучаецца, знаходзiцца на ваеннай службе, на службе ў органах унутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях, органах фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь), спецыяльнай адукацыi, перападрыхтоўку кадраў, маюць права на пенсiю з прычыны страты кармiльца да заканчэння iмi такога навучання, але не больш чым да дасягнення ўзросту 23 гадоў.». 19. Артыкул 37 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 37. Стаж работы кармiльца, якi дае права на пенсiю Пенсiя з прычыны страты кармiльца назначаецца, калi кармiлец да дня смерцi меў стаж работы, якi быў бы неабходны яму для назначэння пенсii па iнвалiднасцi (артыкул 27 гэтага Закона). Членам сям’i памёршага пенсiянера, якi атрымаў працоўную пенсiю (за выключэннем пенсii з прычыны страты кармiльца), пенсiя назначаецца зыходзячы са стажу работы, з якога назначалася пенсiя памёршаму кармiльцу.». 20. У артыкуле 38: у частцы першай словы «(артыкул 56)» замянiць словамi «(артыкул 56 гэтага Закона)»; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «На дзяцей-сiрот, а таксама асоб з лiку дзяцей-сiрот, якiя атрымлiваюць у сувязi са смерцю аднаго бацькi штомесячную страхавую выплату, пенсiя з прычыны страты кармiльца — другога бацькi назначаецца ў памеры, устаноўленым часткай першай гэтага артыкула. На другiх дзяцей-сiрот, а таксама асоб з лiку дзяцей-сiрот пенсiя на кожнае дзiця назначаецца ў памеры 50 працэнтаў заробку кармiльцаў (артыкул 56 гэтага Закона), але не менш за двухкратны мiнiмальны памер пенсii па ўзросту.». 21. У артыкуле 41: у частцы першай: словы «памёршага з прычыны агульнага захворвання i» выключыць; пасля слоў «стажу», «стажы» дапоўнiць словам «работы»; словы «(артыкул 30)» замянiць словамi «(артыкул 27 гэтага Закона)»; частку другую пасля слова «стажу» дапоўнiць словам «работы»; частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Пенсiя на кожнага непрацаздольнага члена сям’i не можа быць меншай за 50 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту. Пры гэтым пенсiя, якая назначаецца на дзяцей-сiрот, а таксама асоб з лiку дзяцей-сiрот, не можа быць меншая за адпаведны памер, прадугледжаны артыкулам 38 гэтага Закона, а на мацi-гераiню — не менш за 100 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту.». 22. Пункт «а» часткi другой артыкула 42 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «а) сем’ям асоб, указаных у частцы першай артыкула 5 гэтага Закона, — калi кармiлец памёр у перыяд работы, прадпрымальнiцкай, творчай i iншай дзейнасцi (частка першая артыкула 51 гэтага Закона) або пасля яе спынення;». 23. З пунктаў «б», «в» i «г» артыкула 47 слова «агульным» выключыць. 24. У артыкуле 49 словы «тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў» замянiць словамi «тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый». 25. Артыкул 49(1) выключыць. 26. З частак першай i другой артыкула 49(2) слова «агульным» выключыць. 27. У артыкуле 50: у частцы першай: словы «i работнiкам следчага апарату пракуратуры» выключыць; словы «(артыкулы 56—58)» замянiць словамi «(артыкулы 56—58 гэтага Закона)»; у частках трэцяй i чацвёртай словы «(артыкул 23)» замянiць словамi «(артыкул 23 гэтага Закона)»; з часткi пятай словы «, а таксама работнiкам следчага апарату пракуратуры» выключыць. 28. Артыкулы 51 i 52 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 51. Перыяды дзейнасцi, якiя залiчваюцца ў стаж работы У стаж работы залiчваюцца перыяды работы, прадпрымальнiцкай, творчай i iншай дзейнасцi пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася ўплата абавязковых страхавых узносаў у адпаведнасцi з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаваннi. Пры гэтым, калi сярэднямесячны фактычны заробак (даход), з якога ўплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы, за каляндарны год (або менш за каляндарны год, калi ў адпаведным годзе мелi месца прыём на работу або звальненне, рэгiстрацыя або выключэнне з лiку плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў або iншыя падобныя абставiны) аказаўся нiжэй за мiнiмальную заработную плату, устаноўленую заканадаўствам, указаныя перыяды залiчваюцца ў стаж працы з прымяненнем паправачнага каэфiцыента. Паправачны каэфiцыент разлiчваецца шляхам дзялення сярэднямесячнага фактычнага заробку (даходу) асобы на сярэднеарыфметычную велiчыню мiнiмальнай заработнай платы за адпаведны перыяд уплаты абавязковых страхавых узносаў. У стаж працы залiчваюцца таксама перыяды: а) ваеннай службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, пагранiчных войсках, ва ўнутраных войсках Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, у органах дзяржаўнай бяспекi, Службе бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраваннях, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, службы ў органах унутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях i органах фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, а таксама службы ва Узброеных Сiлах, органах дзяржаўнай бяспекi i органах унутраных спраў былога СССР; б) атрымання дапамогi па часовай непрацаздольнасцi асобамi, якiя падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню; в) водпуску па догляду дзiцяцi i догляду дзяцей да дасягнення iмi ўзросту 3 гадоў, але не больш за 9 гадоў увогуле; г) догляду дзiцяцi ва ўзросце да 18 гадоў, заражанага вiрусам iмунадэфiцыту чалавека цi хворага на СНIД; д) догляду iнвалiда I групы або дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за састарэлым, якi дасягнуў е) знаходжання на iнвалiднасцi I i II групы, звязанай з выкананнем абавязкаў ваеннай службы, службы ў органах унутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях i органах фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь; ж) навучання па дзённай форме ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, а таксама ў аспiрантуры, клiнiчнай ардынатуры, дактарантуры; з) атрымання дапамогi па беспрацоўю, але не больш за шэсць месяцаў увогуле; i) знаходжання ў месцах пазбаўлення волi звыш тэрмiну, прызначанага пры пераглядзе справы; к) утрымання пад вартай, адбывання пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волi i ссылкi ў выпадку беспадстаўнага прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi i наступнай рэабiлiтацыi; л) знаходжання на спецпасяленнi грамадзян, якiя дасгянулi 12-гадовага ўзросту, беспадстаўна высланых у перыяд рэпрэсiй за межы рэспублiкi ў адмiнiстрацыйным парадку i пасля рэабiлiтаваных. Перыяды, указаныя ў пунктах «в»—«д» часткi другой гэтага артыкула, залiчваюцца ў стаж працы аднаму з бацькоў цi працаздольных асоб, якiя ажыццяўлялi догляд. Перыяды, указаныя ў гэтым артыкуле, якiя мелi месца пасля дасягнення пенсiянерам узросту, устаноўленага артыкулам 11 гэтага Закона, а таксама пасля назначэння пенсii па ўзросту цi пенсii за выслугу гадоў, залiчваюцца ў стаж працы, калi пенсiянер не атрымлiваў пенсiю за гэтыя перыяды. Артыкул 52. Iльготы па падлiку стажу працы На льготных умовах у стаж працы залiчваюцца: а) ваенная служба ў складзе дзеючай армii ў перыяд баявых дзеянняў, у тым лiку пры выкананнi iнтэрнацыянальнага доўгу, — у парадку, устаноўленым для падлiку тэрмiнаў гэтай службы пры назначэннi пенсiй за выслугу гадоў ваеннаслужачым; б) работа асоб з лiку вольнанаёмнага складу ў воiнскiх часцях дзеючай армii ў перыяд баявых дзеянняў — у двайным памеры; в) работа ў лепразорыях, процiчумных i iнфекцыйных установах па лячэнню асоб, заражаных вiрусам iмунадэфiцыту чалавека цi хворых на СНIД, — у двайным памеры; г) час знаходжання на спецпасяленнi грамадзян, якiя дасягнулi 12-гадовага ўзросту, беспадстаўна высланых у перыяд рэпрэсiй за межы рэспублiкi ў адмiнiстрацыйным парадку i пасля рэабiлiтаваных, — у двайным памеры; д) час утрымання пад вартай, адбывання пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волi i ссылкi ў выпадку беспадстаўнага прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi i наступнай рэабiлiтацыi — у трайным памеры.». 29. У артыкул 53: назву пасля слова «стаж» дапоўнiць словам «работы»; частку першую пасля слова «залiчваецца» дапоўнiць словамi «ў стаж»; частку чацвёртую пасля слоў «1965 года» дапоўнiць словамi «i да 1 лiпеня 1998 года»; частку пятую пасля слоў «стажу», «артыкуламi» дапоўнiць адпаведна словам «работы», лiчбамi «31,»; частку шостую пасля слова «стажу» дапоўнiць словам «работы». 30. Артыкул 54 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 54. Парадак пацвярджэння i падлiку стажу работы Стаж работы пацвярджаецца працоўнай кнiжкай, а пры яе адсутнасцi — iншымi дакументамi, якiя ўтрымлiваюць звесткi аб перыядах работы, або даведкамi аб уплаце абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь. Перыяды, указаныя ў частцы першай артыкула 51 гэтага Закона, якiя праходзiлi пасля ўступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6 студзеня 1999 года «Аб iндывiдуальным (персанiфiкаваным) улiку ў сiстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 4, 2/5) на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (з 1 студзеня 2003 года), пацвярджаюцца на падставе звестак iндывiдуальнага (персанiфiкаванага) улiку. Парадак пацвярджэння i падлiку стажу работы ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.». 31. У артыкуле 56 словы «рабочых i служачых у рэспублiцы» замянiць словамi «работнiкаў у рэспублiцы». 32. У артыкуле 57: назву выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 57. Парадак вызначэння i пацвярджэння заробку»; у частцы першай: словы «восьмая i дзевятая» замянiць словамi «сёмая i восьмая»; пасля слоў «уплаты», «уплачвалiся» дапоўнiць адпаведна словамi «абавязковых», «абавязковыя»; частку шостую выключыць; часткi сёмую—дзесятую лiчыць адпаведна часткамi шостай—дзевятай; часткi сёмую—дзевятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «У сувязi з ростам сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы пры назначэннi працоўных пенсiй робiцца карэкцiроўка сярэднямесячнага фактычнага заробку. Указаная карэкцiроўка робiцца шляхам памнажэння сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы, якая прымяняецца пры пераразлiку працоўных пенсiй у адпаведнасцi з артыкулам 70 гэтага Закона, на iндывiдуальны каэфiцынт заробку пенсiянера. Iндывiдуальны каэфiцыент заробку пенсiянера вызначаецца шляхам суаднясення яго штомесячнага фактычнага заробку ва ўстаноўленым перыядзе (часткi першая—шостая гэтага артыкула) i сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы ў тых жа месяцах i з’яўляецца сярэднiм арыфметычным значэннем каэфiцыентаў заробку за кожны месяц ва ўстаноўленым перыядзе. Памер заробку за перыяды работы да 1 студзеня 2003 года пацвярджаецца даведкай, выдаваемай работадаўцам, а за перыяды работы пасля 1 студзеня 2003 года — на падставе звестак iндывiдуальнага (персанiфiкаванага) улiку. У выпадку спынення дзейнасцi работадаўца даведка аб памеры заробку выдаецца яго правапераемнiкам, архiвам цi органам, якi ажыццяўляе дзяржаўную рэгiстрацыю юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у залежнасцi ад таго, дзе знаходзяцца на захоўваннi бухгалтарскiя дакументы. Форма даведкi аб заробку зацвярджаецца Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.». 33. У артыкуле 58: частку першую пасля слова «дагаворах,» дапоўнiць словамi «выплаты застрахаванай асобе, якая падлягае абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў,»; частку чацвёртую пасля слова «ўплаты» дапоўнiць словам «абавязковых»; частку пятую выключыць; частку шостую лiчыць часткай пятай. 34. У артыкуле 59: у частцы першай: словы «(артыкулы 24, 32, 41)» замянiць словамi «(артыкулы 24, 32, 41 гэтага Закона)»; дапоўнiць частку словам «работы»; у частцы трэцяй: пасля слоў «стажы», «стажу» дапоўнiць словам «работы». словы «(артыкулы 23, 31, 38)» замянiць словамi «(артыкулы 23, 31, 38 гэтага Закона)», словы «(артыкулы 24, 32, 41)» замянiць словамi «(артыкулы 24, 32, 41 гэтага Закона)». 35. У артыкуле 61 лiчбы «, 60» замянiць словамi «гэтага Закона). 36. Артыкул 63 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 63. Падлiк пенсiй дзецям-сiротам, а таксама асобам з лiку дзяцей-сiрот, якiя не атрымлiваюць штомесячнай страхавой выплаты Дзецям-сiротам, а таксама асобам з лiку дзяцей-сiрот, якiя не атрымлiваюць штомесячнай страхавой выплаты, пенсii налiчваюцца з агульнай сумы заробку абодвух бацькоў.». 37. Артыкул 66 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 66. Пераразлiк пенсiй па ўзросту i за выслугу гадоў Грамадзянам, якiм назначана пенсiя па ўзросту або пенсiя за выслугу гадоў, робiцца пераразлiк пенсii з улiкам стажу працы, якi праходзiў пасля яе назначэння, пры ўмове неатрымання пенсii за гэты перыяд. Умова, прадугледжаная часткай першай гэтага артыкула, прымяняецца таксама пры падлiку стажу работы ў выпадку пераводу з адной пенсii на iншую.». 38. У артыкуле 67: у частцы першай: пасля слоў «стажы», «стажу» дапоўнiць словам «работы»; словы «(артыкулы 24, 32)» замянiць словамi «(артыкулы 24, 32 гэтага Закона)», словы «(пункт «а» артыкула 47)» замянiць словамi «(пункт «а» артыкула 47 гэтага Закона)»; у частцы другой: пасля слова «стаж» дапоўнiць словам «работы»; словы «(артыкул 30)» замянiць словамi «або звароту за пенсiяй (артыкул 27 гэтага Закона)»; частку трэцюю пасля слова «стажы» дапоўнiць словам «работы». 39. У артыкуле 70: у частках першай i трэцяй словы «рабочых i служачых у рэспублiцы» замянiць словамi «работнiкаў у рэспублiцы»; у частцы другой словы «рабочых i служачых у рэспублiцы» i «рабочых i служачых» замянiць словамi «работнiкаў у рэспублiцы». 40. У абзацы чацвёртым часткi першай артыкула 72 словы «артыкула 35» замянiць словамi «часткi трэцяй i частка чацвёртая артыкула 35 гэтага Закона». 41. У артыкуле 73: у пункце «а» словы «(артыкул 23)» замянiць словамi «(артыкул 23 гэтага Закона)»; у пункце «б» словы «артыкула 35» замянiць словамi «частцы трэцяй i частка чацвёртая артыкула 35 гэтага Закона». 42. У артыкуле 75: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Працоўныя грамадзяне i члены iх сем’яў (у выпадку страты кармiцеля) падаюць заяву аб назначэннi пенсii праз работадаўцу па месцы апошняй працы.»; частку другую выключыць; часткi трэцюю—дзевятую лiчыць адпаведна часткамi другой—восьмай; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Работадаўца ў 10-дзённы тэрмiн з дня паступлення заявы афармляе неабходныя для назначэння пенсii дакументы i разам з пададзенай заявай i сваiм прадстаўленнем накiроўвае iх у раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства заяўнiка альбо ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, — у раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы i сацыяльнай абароне па месцы знаходжання работадаўцы. Калi работнiку, якi звярнуўся за назначэннем пенсii, адмоўлена ў прадстаўленнi да назначэння пенсii, яму паведамляецца аб гэтым у пiсьмовай форме з указаннем прычын адмовы.»; у частцы трэцяй словы «адмiнiстрацыi (праўлення») замянiць словам «работадаўца», словы «раённы (гарадскi) аддзел сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы i сацыяльнай абароне»; у частцы чацвёртай словы «раённы (гарадскi) аддзел сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы i сацыяльнай абароне»; у частцы пятай словы «Аддзелы сацыяльнай абароны» замянiць словамi «Раённыя (гарадскiя) упраўленнi (аддзелы) па працы i сацыяльнай абароне»; у частцы шостай словы «Аддзелы сацыяльнай абароны» замянiць словамi «Раённыя (гарадскiя) упраўленнi (аддзелы) па працы i сацыяльнай абароне», словы «прадпрыемстваў, арганiзацый» замянiць словам «работадаўцаў»; у частцы восьмай словы «органаў сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённых (гарадскiх) упраўленняў (аддзелаў) па працы i сацыяльнай абароне». 43. У частцы першай артыкула 76: пасля слова «стажы» дапоўнiць словам «работы»; словы «органы сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённыя (гарадскiя) упраўленнi (аддзелы) па працы i сацыяльнай абароне». 44. У артыкуле 77 словы «раённым (гарадскiм) аддзелам сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённым (гарадскiм) упраўленнем (аддзелам) па працы i сацыяльнай абароне», словы «раённага (гарадскога) аддзела сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённага (гарадскога) упраўлення (аддзела) па працы i сацыяльнай абароне». 45. У артыкуле 78: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Заява аб назначэннi пенсii разглядаецца органам, якi назначае пенсii (артыкул 77 гэтага Закона), не пазней за 10 дзён з дня прыёму заявы з усiмi неабходнымi дакументамi або з дня паступлення адсутных дакументаў для назначэння пенсii.»; у частцы другой словы «прадпрыемства, арганiзацыя» замянiць словам «работадаўца»; у частцы трэцяй словы «Аддзел сацыяльнай абароны» замянiць словамi «Раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы i сацыяльнай абароне», слова «прадпрыемству» замянiць словам «работадаўцу». 46. У артыкуле 79 словы «орган сацыяльнай абароны» замянiць словамi «орган па працы i сацыяльнай абароне». 47. У артыкуле 80: у частцы другой словы «органамi сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённымi (гарадскiмi) упраўленнямi (аддзеламi) па працы i сацыяльнай абароне»; у частцы чацвёртай словы «аддзел сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы i сацыяльнай абароне», словы «адмiнiстрацыi прадпрыемства, установы, арганiзацыi» замянiць словам «работадаўцу». 48. У артыкуле 83: у частцы першай словы «органамi сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённымi (гарадскiмi) упраўленнямi (аддзеламi) па працы i сацыяльнай абароне», словы «рабочых i служачых у рэспублiцы» замянiць словамi «работнiкаў у рэспублiцы», словы «займання прадпрымальнiцкай дзейнасцю» замянiць словамi «прадпрымальнiцкай дзейнасцi»; частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Выплата пенсiй ажыццяўляецца па выбару пенсiянераў праз арганiзацыi паштовай сувязi, банкi, арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсiй. Дастаўка i перасылка пенсiй ажыццяўляецца за кошт сродкаў, з якiх фiнансуецца iх выплата. У выпадку неатрымання пенсii праз указаныя арганiзацыi, акрамя банкаў, на працягу шасцi месяцаў запар выплата пенсii прыпыняецца з 1 чысла месяца, якi надыходзiць за месяцам, у якiм скончыўся шасцiмесячны тэрмiн. Аднаўленне выплаты пенсii робiцца ў адпаведнасцi з артыкулам 82 i з улiкам артыкула 90 гэтага Закона.»; дапоўнiць артыкул часткай пятай наступнага зместу: «Сумы пенсiй, пералiчаныя ў банкi пасля надыходу абставiнаў, якiя цягнуць спыненне выплаты пенсiй (смерць пенсiянера, выезд на пастаяннае месца жыхарства за мяжу i iнш.), падлягаюць вяртанню раённым (гарадскiм) упраўленням (аддзелам) па працы i сацыяльнай абароне на падставе iх распараджэнняў. Калi на момант паступлення ў банк распараджэння сумы пенсiй выдадзены, то iх спагнанне ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.». 49. Артыкулы 84 i 85 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 84. Выплата пенсiй асобам, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi Асобам, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi i пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганiзацыях сацыяльнага абслугоўвання, дзiцячых iнтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях, а таксама знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi i вучацца па дзённай форме навучання на падрыхтоўчых аддзяленнях дзяржаўных устаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, або ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, выплачваецца 10 працэнтаў назначанай пенсii (за выключэннем пенсii ў выпадку страты кармiцеля, якая выплачваецца асобам, прадугледжаным часткамi першай i другой артыкула 85 гэтага Закона), але не менш за 20 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту. У выпадках, калi памер iх пенсii перавышае кошт утрымання ва ўказаных арганiзацыях, установах i сем’ях, выплачваецца рознiца памiж пенсiяй i коштам утрымання, але не менш за 10 працэнтаў назначанай пенсii i не менш за 20 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту. Iнвалiдам вайны i iншым удзельнiкам вайны пенсii выплачваюцца ў такiм жа парадку, але не менш за 25 працэнтаў назначанай пенсii i не менш за 20 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту. Калi ў пенсiянера маюцца дзецi (пункт «а» часткi трэцяй артыкула 35 гэтага Закона), то пенсiя выплачваецца ў наступным парадку: на адно дзiця — 25 працэнтаў, на двух дзяцей — 33 працэнты, на трох i больш дзяцей — 50 працэнтаў назначанай пенсii, самому пенсiянеру — частка пенсii, якая засталася, за вылiкам кошту ўтрымання ў арганiзацыях, установах i сем’ях, указаных у частцы першай гэтага артыкула, але не менш за 10 працэнтаў (iнвалiдам вайны i ўдзельнiкам вайны — не менш за 25 працэнтаў) назначанай пенсii i не менш за 20 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту. У выпадку выбыцця пенсiянера з дзяржаўнай стацыянарнай арганiзацыi сацыяльнага абслугоўвання на тэрмiн звыш за адзiн месяц (без адлiчэнняў з гэтай арганiзацыi) пенсiя выплачваецца ў поўным памеры. Артыкул 85. Выплата пенсii з выпадку страты кармiцеля дзецям, дзецям-сiротам, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, i дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў Дзецям-сiротам i асобам з лiку дзяцей-сiрот, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi ў арганiзацыях, установах i сем’ях, указаных у частцы першай артыкула 84 гэтага Закона, выплачваецца 50 працэнтаў назначанай пенсii з выпадку страты кармiцеля. Iншым дзецям, у тым лiку дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобам з лiку дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi ў арганiзацыях, установах i сем’ях, указаных у частцы першай артыкула 84 гэтага Закона, выплачваецца 25 працэнтаў назначанай пенсii з выпадку страты кармiцеля. Пенсii з выпадку страты кармiцеля дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, выплачваюцца праз банкi на iх асабовыя рахункi, а асобам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, — па iх выбару праз арганiзацыi паштовай сувязi, банкi, арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсiй. Пенсii з выпадку страты кармiцеля iншым дзецям, акрамя дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, выплачваюцца па выбару iх законнага прадстаўнiка праз банкi i арганiзацыi, указаныя ў частцы трэцяй гэтага артыкула.». 50. У артыкуле 86 словы «лячэбных установах» замянiць словамi «арганiзацыях аховы здароўя». 51. У частцы другой артыкула 87 словы «стацыянарнай лячэбнай установы, у якой ён знаходзiцца на лячэннi» замянiць словамi «арганiзацыi аховы здароўя, у якой ён знаходзiцца на стацыянарным лячэннi». 52. Частку трэцюю артыкула 88 пасля слоў «пункт «а» дапоўнiць словамi «часткi трэцяй». 53. З часткi трэцяй артыкула 89 словы «, якi страцiў працаздольнасць з прычыны агульнага захворвання,» выключыць. 54. Частку чацвёртую артыкула 91 пасля слоў «смерцi пенсiянера» дапоўнiць словамi «(акрамя выпадкаў, калi смерць надышла ў вынiку няшчаснага выпадку на вытворчасцi або прафесiйнага захворвання)». 55. З артыкула 92 другi сказ часткi першай i частку другую выключыць. 56. У артыкуле 93: у назве словы «органаў сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённых (гарадскiх) упраўленняў (аддзелаў) па працы i сацыяльнай абароне»; у частцы другой словы «поўнае дзяржаўнае ўтрыманне» замянiць словамi «дзяржаўнае забеспячэнне», словы «адпаведнай установы» замянiць словамi «адпаведнай арганiзацыi». 57. У артыкуле 94: частку трэцюю дапоўнiць словамi «, за вылiкам надбаўкi на догляд, устаноўленай гэтым Законам»; частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «З пенсii можа быць утрымана не больш за 50 працэнтаў на ўтрыманне членаў сям’i (алiменты), пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, пакрыццё ўрону, нанесенага злачынствам, пакрыццё шкоды, нанесенай жыццю цi здароўю грамадзянiна.»; частку сёмую пасля слоў «Ва ўсiх» дапоўнiць словам «iншых». Артыкул 2. Унесцi ў пункт 3 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 276; 1994 г., № 8, ст. 112; 1995 г. № 17, ст. 185; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 28, ст. 462; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 7, 2/831) наступныя дапаўненнi: абзацы шосты i сёмы пасля слоў «Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва» дапоўнiць словамi «Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны»; пасля абзаца сёмага дапоўнiць пункт абзацам наступнага зместу: «служба ў ваенiзаванай ахове, органах спецыяльнай сувязi i ў горнавыратавальных часцях незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i наяўнасцi спецыяльнага або воiнскага звання да 1 красавiка 1995 года залiчваецца ў працоўны стаж незалежна ад выплаты страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь;»; абзацы восьмы—дзесяты лiчыць адпаведна абзацамi дзевятым—адзiнаццатым; дапоўнiць пункт абзацам дванаццатым наступнага зместу: «у заробак для падлiку пенсii асобам, якiя праходзiлi службу ў ваенiзаванай ахове, органах спецыяльнай сувязi i ў горнавыратавальных часцях незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i наяўнасцi спецыяльнага або воiнскага звання да 1 красавiка 1995 года, уключаюцца ўсе вiды грашовага забеспячэння, аналагiчныя тым вiдам выплат, на якiя налiчвалiся страхавыя ўзносы.». Артыкул 3. Частку першую артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 снежня 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 1, ст. 4; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 49, 2/160; 2002 г., № 9, 2/838; 2003 г., № 127, 2/993) выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Фiнансаванне расходаў, звязаных з выплатай пенсiй ваеннаслужачым, асобам начальнiцкага i радавога складу i iх сем’ям, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.». Артыкул 4. Дапоўнiць Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), ст. 111) артыкулам 55(1) наступнага зместу: «Артыкул 55(1). Фiнансаванне расходаў, звязаных з пенсiйным забеспячэннем грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Пры гэтым фiнансаванне расходаў на выплату пенсiй па ўзросту ажыццяўляецца да дасягнення пенсiянерамi ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275).». Артыкул 5. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 31 студзеня 1995 года «Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 138; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 108, 2/806; 2003 г., № 70, 2/952; 2006 г., № 78, 2/1207) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. У артыкуле 7: назву выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 7. Грамадзяне, на якiх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне»; у частцы першай: абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (акрамя ўказаных у абзацы пятым часткi другой i часткi трэцяй гэтага артыкула), а таксама прыватныя натарыусы;»; дапоўнiць частку абзацамi пятым i шостым наступнага зместу: «непрацуючыя iнвалiды, якiя не дасягнулi ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., асобы, якiя атрымлiваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi з пашкоджаннем здароўя ў вынiку няшчаснага выпадку на вытворчасцi або прафесiйнага захворвання ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў (далей — у сувязi са страхавым выпадкам).»; частку другую дапоўнiць абзацам шостым наступнага зместу: «грамадзян, якiя працуюць за межамi Рэспублiкi Беларусь.»; у частцы трэцяй: з абзаца другога словы «, i за якiх выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы» выключыць; у абзацы трэцiм словы «i (або) дапамог» замянiць словамi «, маюць права на дапамогу»; у абзацы чацвёртым словы «на дзённай форме ва ўстановах адукацыi» замянiць словамi «па дзённай форме ва ўстановах». 2. У артыкуле 8: з часткi першай словы «, акрамя дапамог i кампенсацый у сувязi з няшчаснымi выпадкамi на вытворчасцi i прафесiйнымi захворваннямi,» выключыць; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Асуджаныя да пазбаўлення волi, якiя прыцягваюцца да выканання аплатных работ, грамадзяне, якiя працуюць за межамi Рэспублiкi Беларусь, непрацуючыя iнвалiды, якiя не дасягнулi ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi», якiя атрымлiваюць штомесячную страхавую выплату, i асобы, якiя атрымлiваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi са страхавым выпадкам, маюць права на выплаты па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, за выключэннем вiдаў выплат, якiя прадугледжаны абзацамi трэцiм—сёмым артыкула 10 гэтага Закона.». 3. У артыкуле 9: абзац дзевяты выключыць; абзац дзесяты лiчыць абзацам дзевятым. 4. У артыкуле 10: абзац трэцi выключыць; абзацы чацвёрты—восьмы лiчыць адпаведна абзацамi трэцiм—сёмым. Артыкул 6. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 29 лютага 1996 года «Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 28 лiпеня 2003 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 7, ст. 93; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 86, 2/979; 2006 г., № 78, 2/1207) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. У артыкуле 1: абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «работадаўцы — юрыдычныя асобы (уключаючы юрыдычныя асобы з замежнымi iнвестыцыямi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь), iх прадстаўнiцтвы, фiлiялы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якiх з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ i стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi (далей — грамадзянска-прававы дагавор), фiзiчныя асобы, якiя прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, а таксама юрыдычныя асобы, якiя прадастаўляюць работу на аснове членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганiзацыйна-прававых формаў;»; абзац трэцi дапоўнiць словамi «любых арганiзацыйна-прававых формаў»; у абзацы чацвёртым словы «i творчыя работнiкi» замянiць словамi «прыватныя натарыусы, творчыя работнiкi, грамадзяне, якiя выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах у фiзiчных асоб, а таксама грамадзяне, якiя працуюць за межамi Рэспублiкi Беларусь»; дапоўнiць артыкул абзацам пятым наступнага зместу: «Беларускае рэспублiканскае унiтарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (далей — Белдзяржстрах), якое выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы за непрацуючых iнвалiдаў, якiя не дасягнулi ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275), i якiя атрымлiваюць штомесячную страхавую выплату, устаноўленую для застрахаваных асоб заканадаўствам аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў (далей — штомесячная страхавая выплата), i за асоб, якiя атрымлiваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi з пашкоджаннем здароўя ў вынiку няшчаснага выпадку на вытворчасцi або прафесiйнага захворвання ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў (далей — у сувязi са страхавым выпадкам).». 2. Артыкул 2 дапоўнiць абзацам чацвёртым наступнага зместу: «для Белдзяржстраха ў адносiнах да непрацуючых iнвалiдаў, якiя не дасягнулi ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi», i якiя атрымлiваюць штомесячную страхавую выплату, — мiнiмальная заработная плата, устаноўленая заканадаўствам, а ў адносiнах да асоб, якiя атрымлiваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi са страхавым выпадкам, — налiчаную дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi са страхавым выпадкам.». 3. У артыкуле 3: у частцы першай: пасля абзаца трэцяга дапоўнiць частку абзацам наступнага зместу: «для жыллёва-будаўнiчых, жыллёвых, гаражна-будаўнiчых, гаражных кааператываў, маладзёжных жылых комплексаў, калектываў iндывiдуальных забудоўшчыкаў, садаводчых, садова-агароднiцкiх таварыстваў, таварыстваў уласнiкаў, якiя не маюць даходаў ад сваёй дзейнасцi, а таксама для грамадскiх аб’яднанняў iнвалiдаў i арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ва ўласнасцi гэтых грамадскiх аб’яднанняў, — 5 працэнтаў;»; абзацы чацвёрты—сёмы лiчыць адпаведна абзацамi пятым—восьмым; абзац пяты выключыць; абзацы шосты—восьмы лiчыць адпаведна абзацамi пятым—сёмым; абзац пяты пасля слоў «страхавыя ўзносы,» дапоўнiць словамi «для Белдзяржстраха»; у частцы другой: словы «i фiзiчных асоб, якiя самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы» замянiць словамi «, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, фiзiчных асоб, якiя ажыццяўляюць прадугледжаныя заканадаўчымi актамi вiды рамеснай дзейнасцi па заяўнаму прынцыпу без дзяржаўнай рэгiстрацыi ў якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, прыватных натарыусаў, творчых работнiкаў, грамадзян, якiя выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах у фiзiчных асоб»; словы «, для калегiй адвакатаў — 2 працэнты» выключыць. 4. Артыкул 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 4. Вызваленне ад выплаты абавязковых страхавых узносаў Ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд на пенсiйнае страхаванне вызваляюцца: работадаўцы, якiя выкарыстоўваюць працу iнвалiдаў, у частцы выплат, налiчаных на карысць iнвалiдаў I i II групы; сялянскiя (фермерскiя) гаспадаркi ў адносiнах да членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I i II групы або дасягнулi агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту.». Артыкул 7. Абзац шосты артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6 студзеня 1999 года «Аб iндывiдуальным (персанiфiкаваным) улiку ў сiстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 4, 2/5; 2000 г., № 103, 2/213; 2004 г., № 107, 2/1046) выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «работадаўцы — юрыдычныя асобы (уключаючы юрыдычныя асобы з замежнымi iнвестыцыямi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь), iх прадстаўнiцтвы, фiлiялы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якiх з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ i стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi (далей — грамадзянска-прававы дагавор), фiзiчныя асобы, якiя прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, а таксама юрыдычныя асобы, якiя прадастаўляюць работу на аснове членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганiзацыйна-прававых формаў;». Артыкул 8. Гэты Закон уступае ў сiлу з першага чысла месяца, якi надыходзiць за месяцам яго афiцыйнага апублiкавання. У сувязi з уступленнем у сiлу гэтага Закона: iндывiдуальныя каэфiцыенты заработку пенсiянераў, вызначаныя ў парадку, устаноўленым да ўступлення ў сiлу гэтага Закона з улiкам сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у рэспублiцы, адначасова павялiчваюцца на 3,5 працэнта. Пры гэтым раней прызначаныя пенсii выплачваюцца ў памерах, не нiжэйшых за налiчаныя на дзень, якi папярэднiчаў дню ўступлення ў сiлу гэтага Закона; перыяды дзейнасцi, якiя залiчваюцца ў стаж працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчала да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, i якiя праходзiлi пасля прызначэння пенсiй па ўзросту на льготных падставах i за выслугу гадоў да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, але не больш чым да дасягнення ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi», залiчваюцца ў стаж работы для пераразлiку ўказаных пенсiй, а таксама для прызначэння iншага вiду пенсiй незалежна ад атрымання пенсii. Пры гэтым пераразлiк пенсii з улiкам указанага стажу работы ажыццяўляецца пасля дасягнення мужчынамi 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў; пенсiянерам, якiя атрымлiваюць штомесячную страхавую выплату ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў i працоўную пенсiю па iнвалiднасцi, звязаную з няшчасным выпадкам на вытворчасцi або прафесiйным захворваннем, альбо пенсiю з выпадку страты кармiцеля ў вынiку ўказаных прычын, якiя прызначаны да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, выплата такой пенсii захоўваецца ў памеры, падлiчаным па стану на дзень, якi папярэднiчаў дню ўступлення ў сiлу гэтага Закона. Пры гэтым выплата сумы працоўнай пенсii па iнвалiднасцi або з выпадку страты кармiцеля, калi выпадкi кампенсавання ўрону дазволены пачынаючы з 1 лiпеня 1999 года, ажыццяўляецца Белдзяржстрахам у складзе штомесячнай страхавой выплаты. Артыкул 9. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу чатырох месяцаў пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона: прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, якiя падпарадкаваны Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 19 лiпеня 2006 года, г. Мiнск. № 155-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях пенсiйнага забеспячэння» |
|