21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамога. З адрасным «адборам»

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Выплата ў памеры рознiцы памiж 60 працэнтамi бюджэту пражытачнага мiнiмуму i рэальным даходам кожнага члена сям’i цi адзiнокага чалавека. Варта нагадаць, што сiстэма адраснай сацыяльнай дапамогi ў Беларусi «працуе» з 2001 года. I ўсё ж наколькi аказалася запатрабаванай гэта праграма i цi здольная яна вырашыць праблему нiзкага ўзроўню жыцця часткi грамадзян нашай краiны? Аб гэтым — гутарка карэспандэнта «Звязды» з дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святланай ШАЎЧЭНКА.

— Маламаёмныя пенсiянеры i iнвалiды, сем’i, адзiн з членаў якiх даглядае iнвалiда I групы цi састарэлага ва ўзросце больш за 80 гадоў, малазабяспечаныя сем’i з непаўналетнiмi дзецьмi — вось далёка не поўнае кола патэнцыяльных атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi. Наколькi «папулярная» гэта праграма на справе? I хто, як правiла, карыстаецца падтрымкай?

— Як сведчыць статыстыка, асноўнымi атрымальнiкамi адраснай сацыяльнай дапамогi заўсёды з’яўлялiся шматдзетныя i няпоўныя сем’i — iх удзельная вага ў цэлым па Беларусi складала ад 97,3 працэнта ў 2003 годзе да 84,3 працэнта летась. Аднак пры гэтым па сутнасцi кожны рэгiён мае свае асаблiвасцi. Скажам, сярод тых, каму прадастаўляецца адрасная падтрымка, у сталiцы адзначаецца найбольшая па краiне доля няпоўных сем’яў, у Гродзенскай i Брэсцкай абласцях — сем’яў шматдзетных, зноў-такi на Брэстчыне часцей, у параўнаннi з iншымi абласцямi, робiцца прызначэнне адрасных выплат сем’ям, дзе адзiн з бацькоў з’яўляецца iнвалiдам I цi II групы, а на Мiншчыне больш сем’яў, у якiх абодва бацькi — беспрацоўныя.

Агульная колькасць грамадзян краiны, якiм аказвалася адрасная дапамога, паступова змяншаецца. Так, калi ў 2001 годзе ў цэлым па краiне iх было 174,7 тыс., то летась — 57 тыс. чалавек. I, напрыклад, летась такiя выплаты атрымала толькi 4,6 працэнта насельнiцтва з даходамi нiжэй бюджэту пражытачнага мiнiмуму.

— Мiж тым, у свой час планавалася, што адраснай падтрымкай будзе карыстацца каля 7 працэнтаў усяго насельнiцтва Беларусi. Чаму не спраўдзiўся гэты прагноз?

— Варта нагадаць, што цi не найбольшай рызыкай пры ўвядзеннi сiстэмы адраснай сацыяльнай дапамогi было «заахвочванне» ўтрыманскiх настрояў. Дзяржава ўзяла на сябе абавязак гарантаваць пэўны ўзровень даходаў. I, натуральна, у любой сiтуацыi знайшлася б частка людзей, якая б палiчыла за лепшае не прыкладваць нiякiх намаганняў для паляпшэння ўласнага дабрабыту, а проста звяртацца па сацыяльныя трансферты. Таму было вырашана прыняць шэраг «абмежавальнiкаў». Так, пры прызначэннi адраснай дапамогi ўлiчваюцца не толькi рэальны, але i патэнцыяльны (ад выкарыстання зямельнага ўчастка, наяўнасцi асабiстага аўтатранспарту цi ад здачы жылых памяшканняў) даход, якi магла б атрымлiваць канкрэтная сям’я цi адзiнокi чалавек, ступень iх працоўнай актыўнасцi, эфект ад сумеснага пражывання. Такiм чынам, з’явiўся «бар’ер для ўтрыманцаў». I менавiта гэта — адно з тлумачэнняў змяншэння колькасцi прызначэнняў адраснай падтрымкi.

Зрэшты, ёсць тут i другая, не менш важкая прычына. На скарачэнне колькасцi атрымальнiкаў адраснай дапамогi напрамую паўплываў паступовы рост даходаў. Згодна з данымi выбарачных абследаванняў хатнiх гаспадарак, калi ў 2001 годзе «за рысай» бюджэту пражытачнага мiнiмуму знаходзiлася 28,9, то летась — ужо 12,7 працэнта грамадзян Беларусi. Пры гэтым, як сведчыць статыстыка, пераважная большасць малазабяспечаных грамадзян маюць даход хоць i нiжэй «парога беднасцi», але вышэй афiцыйна вызначанай рысы патрэбы ў 60 працэнтаў ад БПМ.

— Такiм чынам, сама па сабе праграма будзе ўсё менш запатрабаванай?

— Казаць, што праграма адраснай сацыяльнай дапамогi нiбыта «не мае перспектыў», нельга. З цягам часу плануецца павялiчыць саму «планку» даплат: спачатку з 60 да 80, а потым, па меры развiцця айчыннай эканомiкi, — да 100 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мiнiмуму. У вынiку гэта дазволiць ахапiць праграмай значную частку маламаёмнага насельнiцтва краiны i рэальна «выцягнуць» яго за так званы «парог беднасцi».

— Разам з тым пагадзiцеся, што часам нават 100 працэнтаў БПМ — гэта не вырашэнне праблемы. Прынамсi, гэтай сумы можа быць таксама недастаткова.

— Спроба вырашыць гэтую праблему ўжо зроблена. З 2004 года сем’i цi адзiнокiя грамадзяне, якiя сутыкнулiся з форс-мажорнымi жыццёвымi абставiнамi, могуць звярнуцца па аднаразовую адрасную сацыяльную дапамогу ў памеры ад 50 да 500 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму. Прычым канчатковыя сумы тут вызначаюцца на месцах — у залежнасцi ад канкрэтнай сiтуацыi.

— Грашовая тэма — далёка не апошняя. Цi хапае сродкаў, што выдаткоўваюцца на адрасную дапамогу?

— Гэта пытанне адно з самых складаных. Узровень фiнансавання заўсёды залежыць ад магчымасцяў збору падаткаў на месцах. Таму, напрыклад, у найбольш «багатай» сталiцы частка сродкаў, якiя выдаткоўваюцца на адрасную дапамогу, традыцыйна застаецца «лiшняй». Iншы малюнак — у рэгiёнах. Фiнансава-эканамiчны стан суб’ектаў гаспадарання тут, як правiла, горшы, а збор падаткаў — меншы. Таму, з улiкам планавання грошай зыходзячы з узроўню мiнулага года, iх можа і не хапаць — у прыватнасцi, пры павелiчэннi зваротаў. Скажам, летась на Магiлёўшчыне ў сувязi з ростам колькасцi выпадкаў прадастаўлення адраснай падтрымкi ў параўнаннi з 2004 годам адбыўся «перарасход» сродкаў на 140 працэнтаў ад пачатковага плана. Прычым пры падобнай практыцы фiнансавання сiтуацыя надалей можа ўскладнiцца — у сувязi з планамi па павелiчэнню «рысы патрэбы» да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму.

— I тым не менш, на ваш погляд, цi здольны вырашыць адрасныя выплаты праблему малазабяспечанасцi ў прынцыпе?

— Няма сумнення, што адрасная дапамога здольная дапамагчы сям’i цi адзiнокаму чалавеку перажыць горшыя часы. Разам з тым пытанне малазабяспечанасцi — больш шырокае. У прыватнасцi, той факт, што практычна кожны другi адзiнокi пенсiянер i iнвалiд, якому была прадастаўлена адрасная падтрымка, звяртаецца за ёй паўторна, сведчыць аб тым, што такiм чынам не ўдалося вырашыць iх фiнансавыя праблемы да канца. I што зрабiць гэта можа толькi далейшае павышэнне пенсiй такiх катэгорый грамадзян.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым — гутарка карэспандэнта «Звязды» з дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святланай ШАЎЧЭНКА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика