Хроніка апошніх падзеЙ
Вайна ў Лiване працягваецца
Iзраiльскiя войскi ў межах наземнай аперацыi працягваюць паглыбляцца ўнутр Лiвана. На поўднi краiны былi ўведзеныя дадатковыя бранятанкавыя часцi, якiя штурмуюць сталiцу «Хiзбалы» — горад Бiнат-Джабiль. Ваенная акцыя, якую разгарнуў Тэль-Авiў у адказ на абстрэл баевiкамi населеных пунктаў краiны, набiрае абароты i павялiчвае колькасць ахвяр. Iзраiльская армiя страцiла тры верталёты «Апач» — два з iх сутыкнулiся памiж сабой, а трэцi наляцеў на лiнiю электраперадач i разбiўся, хоць баевiкi «Хiзбалы» заявiлi, што збiлi яго менавiта яны. Ваенным удалося ўзяць у палон двух баевiкоў. Кiраўнiк Iзраiльскага генштаба заявiў, што яны будуць абстрэльваць па 10 дамоў у Бейруце, у адказ на кожны абстрэл Хайфы. А прадстаўнiк «Хiзбалы» ў Iране заявiў, што яго паплечнiкi збiраюцца пашырыць свае аперацыi супраць Iзраiля i зрабiць гэтую краiну самым небяспечным месцам для жыцця. «Хутка ўсе ўбачаць новы Блiзкi Усход такiм, якiм яго бачаць «Хiзбала» i iсламская рэлiгiя, а не такiм, якiм яго хочуць зрабiць Райс i Iзраiль». А дзяржсакратар ЗША Кандалiза Райс, мiж тым, учора нечакана прыляцела ў Бейрут, каб сустрэцца з кiраўнiкамi краiны. Планавалася, што спачатку яна наведае Iзраiль. У Багдадзе неспакойна Чарговы тэракт адбыўся ў iракскай сталiцы ў нядзелю. Выбух прагрымеў ранiцай — каля аднаго з рынкаў i за 50 метраў ад палiцэйскага ўчастка ў паветра ўзляцеў замiнiраваны аўтамабiль. У вынiку загiнулi 26 i паранены каля 60 чалавек. Адпачылi... У Вялiкабрытанii ў вынiку абрушэння надзiманай канструкцыi загiнулi два чалавекi i 13 атрымалi раненнi. Iнцыдэнт адбыўся ў адным з паркаў горада Дарэм. Надзiманая канструкцыя пад назвай Dreamspace, плошчай каля 2,5 тыс. квадратных метраў, якая складалася з асобных памяшканняў, адарвалася ад зямлi i паднялася ў паветра на некалькi метраў, з-за таго, што не вытрымалi тросы. Унутры былi людзi. Канструкцыя праляцела некалькi дзесяткаў метраў i звалiлася. Выратавальнiкам спатрэбiлася шмат часу, каб дастаць пацярпелых, у асноўным дзяцей. Загiнулi дзве жанчыны. Дзень нараджэння ў... калодзежы У Iндыi ўсiм светам ратавалi хлопчыка, якi звалiўся ў калодзеж. Пяцiгадовы Прынц Кумар упаў у калодзеж, глыбiня якога дасягала 18 метраў. Пры гэтым грунт не асыпаўся i ён не атрымаў траўмаў. Выратавальнiкам давялося выкапаць побач з калодзежам шахту, каб дастаць хлопчыка, уся аперацыя заняла каля 50 гадзiн руплiвай працы. За здароўем хлопчыка сачылi ўрачы, бацькi не адыходзiлi ад калодзежа. Трагiчнае здарэнне адбылося якраз перад шостым днём нараджэння хлопчыка, але выратавальнiкам удалося апусцiць яму нават святочны торт. Неўзабаве выратаванне маленькага хлопчыка ператварылася ў спланаваную акцыю i згуртавала ўсю нацыю. Пакуль бацькi мелi зносiны з сынам, маральна падтрымлiвалi яго i перадавалi прадукты, прэм’ер-мiнiстр краiны малiўся за здароўе хлопчыка разам з суайчыннiкiмi, прычым такiя ж малiтвы адбывалiся ў храмах усiх рэлiгiй i канфесiй Iндыi. Увесь час з месца здарэння вялiся прамыя ўключэннi, каб уся краiна магла сачыць за ходам аперацыi. Памёр Андрэй Разбаш На 54-м годзе жыцця ад сардэчнага прыступу памёр вядомы расiйскi тэлевядучы, рэжысёр i прадзюсар Андрэй Разбаш. Разбаш быў адным з пачынальнiкаў вядомай тэлекампанii «ВиД», паплечнiкам забiтага тэлежурналiста Улада Лiсцева. Ён быў прадзюсарам праграмы «Добрай ранiцы, Расiя», канала «Расiя», а да гэтага — галоўным прадзюсарам тэлекампанii ГРТ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вайна ў Лiване працягваецца
|
|