Прытомнасць за карону
Лiна МАЛIНIНА
Кожная з дзяўчат стала каралевай прыгажосцi ў сябе на радзiме, але гэта не перашкодзiла строгаму журы дапусцiць да фiналу конкурсу ўсяго 20 прыгажунь. Па традыцыi, фiналiсткi «прасейвалiся» ў тры этапы. Галоўны прыз конкурсу «Мiс Сусвет-2006», карону коштам 250 тысяч долараў атрымала 18-гадовая Зулейка Рывера Мендоза з Пуэрта-Рыка (дарэчы, самая маладая ўдзельнiца). Шыкоўнае ўпрыгажанне з брыльянтамi i пярлiнамi дзяўчына атрымала з рук «Мiс Сусвет-2005» — канадкi расiйскага паходжання Наталлi Глебавай. Другое месца дасталося 24-гадовай японцы, трэцяе — прадстаўнiцы Швейцарыi. Такiм чынам, студэнтка факультэта тэлекамунiкацый i пачынаючая актрыса Зулейка Мендоза прынесла сваёй краiне пятую перамогу на гэтым прэстыжным конкурсе прыгажосцi. I нават той факт, што на вынiковай прэс-канферэнцыi пераможца страцiла прытомнасць з-за спёкi i занадта цеснай сукенкi, не паменшыў яе радасцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лос-Анджэлесе завяршыўся конкурс «Мiс Сусвет-2006», удзел у якiм прымалi прадстаўнiцы 86 краiн свету. Перамогу ў вынiку святкуе Лацiнская Амерыка
|
|