Беларусы забiваюць у Расіі
У чэмпiянаце Расii згуляны чарговыя матчы i, нягледзячы на ўсе намаганнi фаварытаў, лiдар застаўся нязменным — нечакана для ўсiх першае месца ўпэўнена трымае за сабою дэбютант прэм’ер-лiгi «Спартак» з Нальчыка. У апошнiм матчы «Спартака» супраць «Амкара» галамi адзначылiся два беларускiя легiянеры — Ланько i Лаўрык. Першая пяцёрка расiйскага чэмпiянату выглядае наступным чынам : «Спартак Нл» (27 ачкоў), ЦСКА (24), «Лакаматыў», «Рубiн», «Спартак» Масква — па 22. А вось славутае маскоўскае «Дынама» пакуль што не можа знайсцi сваёй гульнi i займае перадапошнi радок, маючы ў сваiм актыве 8 ачкоў i ўсяго адну перамогу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэмпiянаце Расii згуляны чарговыя матчы i, нягледзячы на ўсе намаганнi фаварытаў, лiдар застаўся нязменным — нечакана для ўсiх першае месца ўпэўнена
|
|