Гуд-бай, Бергкамп!
У мiнулыя выхадныя быў згуляны развiтальны матч галандскага футбалiста Дэнiса Бергкампа. Як i абяцаў раней, свой апошнi матч 37-гадовы нападаючы згуляў на новай арэне «Арсенала» «Emirates Stadium», якая ўпершыню прымала гасцей. Сапернiкам «Арсенала» ў таварыскiм матчы стаў «Аякс» — першая каманда Бергкампа. I як можна лёгка здагадацца, «Арсенал» атрымаў перамогу. Лiк сустрэчы — 2:1. Каб развiтацца з былым аднаклубнiкам, на поле выйшлi многiя зоркi еўрапейскага футбола, у тым лiку Йан Райт, Эмануэль Пецi, Патрык Вiейра, Марк Овермарс. А на апошнiя 10 хвiлiн сустрэчы сказаць афiцыйнае «бывай» падалiся на поле Йохан Кроiф i Марка ван Бастэн. Прыемна, што ў такiм «зорным» матчы першы тайм адгуляў i наш суайчыннiк Аляксандр Глеб, якi пачынае другi сезон у складзе «Арсенала».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя быў згуляны развiтальны матч галандскага футбалiста Дэнiса Бергкампа
|
|