Гуляць будзем, жартаваць будзем, колькi будзе фестываль, прыязджаць будзем!
Валянцiна ДОЎНАР. Фота Алеся СЛОНІМСКАГА
Рэпартаж з колаў «...Во, на людзей наглядзелася, музыкi наслухалася, феерверку ўбачыла, можна i памiраць.» (З прызнання бабулi ў вёсцы Малыя Аўцюкi) Насамрэч, трэба зазначыць, што яны — у сэнсе Малыя — па колькасцi насельнiцтва куды большыя, чым Вялiкiя, што канцэртныя пляцоўкi пятага Усебеларускага фестывалю народнага гумару на гэты раз ладзiлiся яшчэ i ў самiх Калiнкавiчах, што ўдзельнiкi свята мелi магчымасць выступiць у iншых сельскiх Дамах культуры... Таму без перабольшвання можна смела казаць, што ў мiнулыя выхадныя «фестывалiў» увесь раён. Ды што там, уся краiна, бо на два днi ў сталiцу народнага гумару з’ехалiся творчыя калектывы гумарыстаў з усiх абласцей i горада Мiнска... На пачатку была вясёлая прэсканферэнцыя i, скажам так, другое адкрыццё мiжнароднага аэрапорта «Аўцюкi»: рэгулярны (зазначым, другi за тры гады) паветраны рэйс прывёз на свята высокае фестывальнае начальства — старшыню аргкамiтэта Пятра Кiрычэнку (ён жа намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама), сустаршыню Вiктара Пiлiпца («па сумяшчальнiцтву» старшыню Калiнкавiцкага райвыканкама), старшыню журы пiсьменнiка Уладзiмiра Лiпскага i яго намеснiка — мастацкага кiраўнiка нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору, народнага артыста Беларусi, прафесара Мiхаiла Дрынеўскага. З аэрапорта таго (з поля праз дарогу) яны ехалi цiкава — на самаробных самакатах з эскортам матацыклiстаў. Яшчэ — прамовы трымалi, да таго ж — закладвалi вялiкую камянюку на месцы магчымага будаўнiцтва музея народнага гумару (А што? Помнiк жа стаiць... На iм нават буслы пасялiлiся). Гаварылi, якiм той музей будзе. Вялiкiм, жывым... Хочаш — пераначуй там, (апроч iншага...) паласуйся аўцюкоўскiмi прысмакамi, папi чароўнай вадзiцы (не самагонкi), памацай курыцу i пачакай яечка, падаi кароўку, пагавары з тутэйшымi... На свяце ў Аўцюках — гэта, вiдаць, самае прыемнае. Адзiнае — перш чым у вёску пусцяць, трэба мытню прайсцi: змарозiць нешта, каб мытнiкi ўбачылi, што ёсць пачуццё гумару цi, як на сапраўдных — на лапу некаму даць. I толькi потым, з пячаткамі на ўсемагчымых месцах цела пайсцi па вулiцах... Рэдкая там прыгажосць! Музыкi з маршамi, пяюхi з танцамi ды прыпеўкамi, святочна апрануты люд. Праўда, iдзе як бы трошкi «ўлукаткi», ад плоту да плоту. Бо там... «Дзетак гадавала, — А не карыстаюцца, — сумна зазначала састарэлая Ганна Iванаўна Фяськова. — Маладыя... Крамнае iм падавай. Але, што цiкава, нiхто з аўцюкоўскiх гаспадынь нiчога са спадчыны сваёй ды i з цяпер сатканага цi вышытага нiкому не прадае. Тлумачаць: дзецi ё, унукi... Можа, мода павернецца, мо, пакарыстаюцца яшчэ. Досыць цiкава паглядзець i, скажам так, якiмі нiткамi, па чым вышывалi ды i вышываюць аўцюкоўскiя майстрыхi. — Паглядзiце, — ганарылася дачка Таццяны Леанiдаўны Севярын, — гэта ж звычайныя мяшкi. А на нiткi мама ўсё непатрэбнае распускала — дзiцячыя кофтачкi, штонiкi. У яе нiколi нiчога не прапала. А галоўнае — i гаспадарка, i гады, i ўнукаў на лета назвозiм, усё роўна вышывае. Недзе нешта падгледзiць, то трэба i ёй... Душа, кажа, просiць. Цяжка прыйшлося журы — немагчыма ж, лiчы, сярод добрых падворкаў — найлепшыя вызначыць. А трэба было. У Малых Аўцюках новы тэлевiзар у якасцi прыза застаўся ў хаце Кацярыны Мiнаўны Пчэльнiк. Крыху менш каштоўныя падарункi — у Мiхаiла Мiхайлавiча Хмуры, Ганны Iванаўны Фяськовай, Аляксандра Мiхайлавiча Камыша. Ён, дарэчы, на час фестывалю «зону адпачынку» побач з домам адкрыў — лекавыя гразi ў кучы былi (каля хлява), у вялiзазных ночвах — чорныя ванны (адна паляжанка, мiж iншым, 100 рублёў усяго). Побач — свiння вялiкая хадзiла, парасяты з бантамi на шыйках... I гаспадар сам прыбраўся — у шорты, у навушнiкi. Ролю аўцюка на пляжы iграў. — Кажу яму, што ты робiш? — цiха дзялiлася цешча, — з цябе людзi смяяцца будуць. А ён: «Для таго ж яны i прыехалi!» У абедзвюх вёсках, апроч таго, вызначала журы i лепшую будку для сабакi (яго год як нiяк!). Ды i дэвiз фестывалю... («Брашы, ды меру знай»). Брахалi, калi можна так казаць, i цэлы дзень у суботу. На вялiкай канцэртнай пляцоўцы «трымалi справаздачы» гумарысты з усiх куткоў Беларусi. Тут, забягаючы наперад, зазначым, роўных не было камандзе з Гродзеншчыны. Народ (у сэнсе гледачы) доўга не адпускаў са сцэны народны ансамбль «Канкан» i зноў жа народны тэатр гульнi «Вясёлы дворык», iх кiраўнiкоў Алiну Адашчык i Вячаслава Сялiцкага. На другое месца выйшлi каманды Гомельскай вобласцi, на трэцяе — Мiнскай i Магiлёўскай. Ганаровымi дыпломамi i каштоўнымi прызамi ўзнагароджаны калектывы Лельчыцкага РМЦ, народны ансамбль «Славяначка» са Слонiмшчыны, гурт гумарыстычных мiнiяцюр «Дубiнскiя жартачкi» з Валожыншчыны. У намiнацыi «Прыпеўкi» i афiцыйнае прызнанне журы, i самыя гарачыя апладысменты прымалi Ганна Каваль i Мiхась Страдаеў з Гомельшчыны, Надзея Усовiч з Салiгоршчыны i Таццяна Лапацiк з Мазыра. Героямi фестывалю можна смела прызнаць дуэт Тамары Саляхавай i Таццяны Форыс са Свiслачы, фальклорны ансамбль «Багатуха» з Быхава, тэатр мiнiяцюр «Буф» з Шумiлiна... А побач у гарадскiм парку культуры i адпачынку праходзiў конкурс на лепшую гульнявую праграму (гран-пры заваяваў аматарскi калектыў Любанскага РЦК), варылiся юшкi (лепшай, дарэчы, прызнана — ад кафэ «Халява» аддзела культуры Жыткавiцкага райвыканкама). Да таго ж кожны мог падзiвiцца на шэдэўры пякарскай скульптуры па матывах народных казак (прызы, зазначым, дасталiся Валянцiне i Ганне Чайчыц з Брэстчыны i аб’яднанню «Праметэй» з Гомеля), «пагартаць» гумарыстычныя старонкi газет, наведаць выставы мастакоў Сяргея Давiдовiча i Алега Карповiча, паслухаць (у спецыяльна адведзенай палатцы) непрыстойныя анекдоты, паглядзець футбольны матч i ўдалае прызямленне парашутыстаў (у гэты ж дзень у Калiнкавiчах з удзелам губернатара вобласцi Аляксандра Якабсона ўрачыста адкрываўся стадыён)... Карацей, уражанняў было — хоць адбаўляй. Але самыя яркiя чакалi ўсiх у канцы: вялiкi заключны канцэрт на галоўнай плошчы з гумарыстычным двухбоем памiж жартаўнiкамi з Вялiкiх i Малых Аўцюкоў i вёскi Спорава з Брэстчыны, са спецыяльна падрыхтаванымi праграмамi iншых народаў — насельнiкаў нашай краiны, з падвядзеннем вынiкаў, раздачай прызоў, вялiкiм святочным салютам i дыскатэкай... Усё гэта, як кажуць, трэба было бачыць i трэба было чуць! Паводле папярэднiх звестак, на свяце пабывала каля 23 тысяч чалавек! Гэта, згадзiцеся, лiчба. Што за ёй? Мiкола Маляўка колiсь пiсаў: «Да Аўцюкоў, як цень, Калi тыя ж адчуваннi ў iншых... — Мая мама (светлая ёй памяць!) казала, што такi-сякi смех лепей за добрыя слёзы, — зазначыў пасля падвядзення вынiкаў прафесар Мiхаiл Дрынеўскi. — У нас жа — цэлы фестываль i не сякi-такi! Ён шчыры i адкрыты, ён багаты на народныя таленты, ён не падобны нi на якi другi. Тут мова народа, душа, тут — сапраўднае свята. ...Пасля якога, дададзiм, можна не толькi памiраць, як наважылася тая бабулька з Малых Аўцюкоў, але i жыць. Ну, хоць бы да новага... «За кадрам», на вялiкi жаль, засталiся, сотнi новых прыпевак, баек i анекдотаў, вострых слоўцаў i думак... Але ж, скажам так, «агучаныя» (ды з такiх «трыбун»!) яны ўжо не загiнуць, «пераедуць», як мiнiмум, у новую кнiжку Уладзiмiра Лiпскага, у новы фiльм на Першым нацыянальным, на старонкi газет, у народ. Зараз жа, на завяршэнне — кароткi, палескi (свая там мова... Але, прабачце, запiсвала на слых. — Аўт.) перапеў «Чаркi на пасашок»: Як бы жызнь не бiла нас ...Два днi ў Аўцюках вельмi верылася, што наступiць ён куды раней, чым мы самi сябе згубiм. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«За кадрам», на вялiкi жаль, засталiся, сотнi новых прыпевак, баек i анекдотаў, вострых слоўцаў i думак... Але ж, скажам так, «агучаныя» (ды з такiх « |
|