Праезд на транспарце стане крыху даражэйшым
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Кошт білетаў на праезд у сталiчным транспарце, у тым лiку i ў метро, павялiчваецца з 460 рублёў да 500. Нагадаем, што ў апошнi раз плата была зменена ў снежнi мiнулага года. Паступовы невялiкi рост кошту за паслугi ўсiх вiдаў камунальнага транспарту звязаны з вялiкiмi выдаткамi на яго ўтрыманне.
Адпаведна, iльготны талончык будзе абыходзiцца ў два разы танней — 250 рублёў. На экспрэсных маршрутах трэба будзе заплацiць 860 i 430 рублёў адпаведна. Як паведамiлi ў прэс-службе Мiнгарвыканкама, змянiўся i кошт праязных на месяц i дэкаду. Праязны на адзiн вiд транспарту тэрмiнам на месяц будзе каштаваць 21 520 рублёў (iльготны — 10 760), на два вiды — 28 700 i 14 350, на тры — 34 240 i 17 120 рублёў. Кошт дэкаднага праязнога складзе: на адзiн вiд транспарту 7500 i 3770, на два — 10 070 i 5030, на тры — 12 010 i 6000 рублёў. Плануецца, што новыя расцэнкi будуць уведзены ўжо напрыканцы лiпеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт білетаў на праезд у сталiчным транспарце, у тым лiку i ў метро, павялiчваецца з 460 рублёў да 500
|
|