Малы, ды ўдалы
Барыс ПРАКОПЧЫК
Лепш папярэдзiць Менавiта так можна сказаць пра аўтаномныя пажарныя апавяшчальнiкi, дзякуючы якiм удалося прадухiлiць шмат «агнявых» трагедый.Сумеснымi намаганнямi спецыялiстаў МНС i мясцовых органаў улады такiмi прыборамi на Гродзеншчыне ўжо аснашчаны каля 20 тысяч дамоў адзiнокiх, iнвалiдаў i шматдзетных сем’яў. Да канца года забеспячэнне аўтаномнымi пажарнымi апавяшчальнiкамi жылля гэтых катэгорый насельнiцтва ў вобласцi практычна завершыцца, у тым лiку будзе ўстаноўлена 700 прыбораў ад службы выратавання са Швейцарыi. Аднак, паводле слоў начальнiка аддзела нагляду i прафiлактыкi Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Валерыя Рудольфа, работа ў гэтым накiрунку будзе працягвацца пастаянна. Увогуле на выкананне Дзяржаўнай праграмы па прадухiленню гiбелi i траўматызму людзей у вобласцi з мясцовых бюджэтаў затрачана больш за 616 мiльёнаў рублёў. У прыватнасцi, у 19 населеных пунктах выканана, а ў 32 — прыведзена ў адпаведнасць з нормамi процiпажарнае водазабеспячэнне. Аўтаматычнай пажарнай сiгналiзацыяй (АПС) i сiстэмай апавяшчэння аб пажары абсталяваны ўсе дамы-iнтэрнаты. Мантаж АПС сёлета зроблены i на 27 аб’ектах Мiнiстэрства адукацыi з масавым i начным знаходжаннем людзей, адпаведна на 8 i 17 аб’ектах упраўленняў аховы здароўя i культуры Гродзенскага аблвыканкама. На сёння ў вобласцi застаюцца не абсталяванымi аўтаматычнай пажарнай сiгналiзацыяй 343 аб’екты розных формаў уласнасцi з масавым знаходжаннем людзей — 28,6 працэнта ад агульнай колькасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так можна сказаць пра аўтаномныя пажарныя апавяшчальнiкi, дзякуючы якiм удалося прадухiлiць шмат «агнявых» трагедый |
|