Жылля будуецца больш...
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi за шэсць месяцаў гэтага года ўведзена ў эксплуатацыю 2 мiльёны 072 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Як адзначаюць у Мiнэканомiкi, гэта на 294 тысячы квадратных метраў больш, чым было ўведзена за аналагiчы перыяд мiнулага года. Асноўнымi крынiцамi фiнансавання будаўнiцтва жылля з’яўляюцца ўласныя сродкi насельнiцтва i крэдыты банкаў. Што датычыцца апошнiх, то, паводле даных «Беларусбанка», у першым паўгоддзi па стану на 1 лiпеня выкарыстана льготных крэдытаў на фiнансаванне жыллёвага будаўнiцтва ў памеры 374,2 млрд рублёў (40,7 працэнта ад разлiковага аб’ёму на гэты год). А аб’ём сродкаў «Белаграпрамбанка», накiраваных на льготнае крэдытаванне будаўнiцтва жылля, склаў 274,7 млрд рублёў, цi 39,9 працэнта ад разлiковага паказчыка. Што адметна, у сельскай мясцовасцi i малых гарадскiх пасяленнях у першым паўгоддзi гэтага года ўжо ўведзена 862 тысячы квадратных метраў жылля — 67,6 працэнта да гадавога задання. Перавышаюць устаноўленае заданне па будаўнiцтву жылля за першыя шэсць месяцаў i паказчыкi ў сельскагаспадарчых арганiзацыях: тут уведзена 4125 жылых дамоў. У аграгарадках уведзена ў дзеянне 680 жылых дамоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi за шэсць месяцаў гэтага года ўведзена ў эксплуатацыю 2 мiльёны 072 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля |
|