Спажывецкi кошык «пацяжэў». Амаль на 3,5 працэнта
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, сталi вядомыя новыя мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты ў цэнах чэрвеня. Пры гэтым у параўнаннi з папярэднiмi паказчыкамi iх памеры ў сярэднiм павялiчылiся прыкладна на 9 тыс. рублёў, цi на 3,5 працэнта.
У прыватнасцi, зараз «стандартны» мiнiмальны спажывецкi бюджэт на кожнага члена сям’i з 4 чалавек вызначаны ў 259 160 рублёў. Адначасова, адзначылi ў мiнiстэрстве, зацверджаны новыя МСБ для асобных катэгорый грамадзян. У прыватнасцi, новы мiнiмальны спажывецкi бюджэт для мужчыны працаздольнага ўзросту складае 319 330, жанчыны працаздольнага ўзросту — 320 300, хлопчыка ва ўзросце да 3 гадоў — 201 080, а для дзяўчынкi ў такiм жа ўзросце — 201 500 рублёў у месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватнасцi, зараз «стандартны» мiнiмальны спажывецкi бюджэт на кожнага члена сям’i з 4 чалавек вызначаны ў 259 160 рублёў
|
|