Генадзь Навiцкi сустрэўся з кіраўніцтвам iндыйскага парламента
Прэс-служба Савета Рэспублiкi
Працягваецца афiцыйны вiзiт парламенцкай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Г.В. НАВIЦКIМ у Рэспублiку Iндыя.
26 лiпеня адбылася сустрэча дэлегацыi з Вiцэ-прэзiдэнтам Iндыi, Старшынёй верхняй палаты парламента Бхайронам Сiнгхам Шакхаватам. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалiся пытаннi развiцця мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва i арганiзацыя ўзаемных вiзiтаў на вышэйшым узроўнi. Г.В. Навiцкi пазiтыўна ацанiў вынiкi вiзiтаў у Мiнск Б.С. Шакхавата i намеснiка спiкера Народнай палаты парламента Iндыi Чарнджыта Сiнгха Атвала ў мiнулым годзе i падкрэслiў асаблiвую важнасць для развiцця беларуска-iндыйскiх адносiнаў вiзiту Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi, запланаванага на першае паўгоддзе 2007 г. Б.С. Шакхават выказаў задавальненне канструктыўным характарам развiцця двухбаковых мiжпарламенцкiх кантактаў i адзначыў, што вiзiт кiраўнiка беларускай дзяржавы ў Iндыю прыдасць iмпульс развiццю беларуска-iндыйскiх адносiнаў у розных сферах. У гэты ж дзень адбылася сустрэча кiраўнiка беларускай дэлегацыi са спiкерам Народнай (нiжняй) палаты парламента Рэспублiкi Iндыя Самнатхам Чаттэрджы. У ходзе перамоў абмяркоўваўся стан двухбаковага мiжпарламенцкага, гандлёва-эканамiчнага, навукова-тэхнiчнага i культурнага супрацоўнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ходзе перамоў абмяркоўваўся стан двухбаковага мiжпарламенцкага, гандлёва-эканамiчнага, навукова-тэхнiчнага i культурнага супрацоўнiцтва
|
|