Беларускiм бокам эвакуiраваны 442 чалавекi
На сённяшнi дзень беларускiм бокам з зоны канфлiкту на Блiзкiм Усходзе эвакуiраваны 442 чалавекi, пераважная большасць якiх грамадзяне Беларусi. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе МЗС.
Тут нагадалi, што 26 лiпеня з Сiрыi быў ажыццёўлены другi спецыяльны рэйс Нацыянальнай авiякампанii «Белавiя» па маршруце Дамаск—Мiнск. На радзiму прыбылi 107 беларускiх грамадзян i членаў iх сем’яў (уключаючы 44 дзяцей). Усе яны былi вывезены з Лiвана аўтаканвоем Ганаровага консульства Беларусi ў гэтай краiне. Беларускiм пасольствам у Сiрыi былi поўнасцю вырашаны арганiзацыйныя пытаннi па забеспячэнню нашых грамадзян часовым памяшканнем, харчаваннем, а таксама транспартам для прыбыцця ў аэрапорт Дамаска. Была аказана дапамога сем’ям з малымi дзецьмi i ажыццёўлены вялiкi аб’ём адпаведных консульскiх дзеянняў, прадастаўлена магчымасць апавяшчэння родных, забяспечана ўзгадненне з iзраiльскiмi ўладамi пытанняў бяспекi праезду аўтаканвою, адзначылi ў МЗС Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень беларускiм бокам з зоны канфлiкту на Блiзкiм Усходзе эвакуiраваны 442 чалавекi, пераважная большасць якiх грамадзяне Беларусi. Аб гэ
|
|