Хроніка апошніх падзей
87 палякаў высадзiлi з самалёта за п’янства
Група польскiх будаўнiкоў вярталася з Аўстралii ў Гданьск. Паводле iнфармацыi Аўстралiйскiх авiялiнiй, у самалёце палякi вялi сябе непрыстойна, хулiганiлi, шмат пiлi i курылi. Як сведчаць вiдавочцы, чацвёра польскiх будаўнiкоў выпiлi столькi, што не маглi ўзняцца на ногi. Капiтан авiялайнера прыняў рашэнне высадзiць усю групу «авiяхулiганаў» падчас пасадкi ў Сiнгапуры. Пасольства Польшчы ў гэтай краiне намагаецца адправiць сваiх грамадзян дадому рэйсамi iншых авiякампанiй. Уга Чавес: ЗША — «сляпы i тупы гiгант» Учора перад сустрэчай з прэзiдэнтам Расii Уладзiмiрам Пуцiным прэзiдэнт Венесуэлы, якi знаходзiцца з афiцыйным вiзiтам у Расii, наведаў Усерасiйскую бiблiятэку замежнай лiтаратуры. Там, на цырымонii адкрыцця помнiка Сiмону Балiвару, Уга Чавес заявiў: «Амаль праз 200 гадоў пасля тых падзей мы можам сказаць, што ЗША былi прызначаны для таго, каб напоўнiць свет галотай быццам бы ў iмя свабоды — гэта адбываецца ў Iраку, на Сярэднiм Усходзе, у Лацiнскай Амерыцы: гэта самая вялiкая пагроза, якая iснуе ў свеце — iмперыя Злучаных Штатаў. ...Гэта бессэнсоўны, сляпы, тупы гiгант, якi не разумее свету, не разумее правоў чалавека, не разумее нiчога ў чалавечнасцi, у культуры, свядомасцi...» — падкрэслiў кiраўнiк Венесуэлы. Чачэнская «Адзiная Расiя» выступiла за трэцi тэрмiн Пуцiна Iдэя трэцяга тэрмiну прэзiдэнцтва для Уладзiмiра Пуцiна ўпершыню аформлена як iнiцыятыва партыi ўлады. Палiтсавет чачэнскага аддзялення «Адзiнай Расii» на чале з прэм’ерам Рамзанам Кадыравым прыняў рашэнне звярнуцца да Дзярждумы з просьбай выключыць з Канстытуцыi палажэнне, якое забараняе займаць пасаду прэзiдэнта РФ больш за два тэрмiны запар. Дзецi амерыканцаў будуць жыць горш, а ЗША чакае заняпад Амаль дзве трэцi жыхароў ЗША глядзяць у будучыню з песiмiзмам. 65 працэнтаў амерыканцаў сумняваюцца, што жыццё iх дзяцей будзе лепшым, чым iх уласнае. У снежнi 2001 года гэта лiчба складала 42 працэнты. Зараз толькi 27 працэнтаў амерыканцаў не сумняваюцца ў тым, што iх дзецi будуць жыць лепш, чым яны. На пытанне «цi лiчыце вы, што краiна рухаецца па правiльнаму курсу» станоўча адказалi таксама толькi 27 працэнтаў рэспандэнтаў. Пры гэтым 81 працэнт амерыканцаў перакананы, што ЗША чакае доўгачасовы спад. З iмi нязгодныя толькi 12 працэнтаў апытаных. Больш за 10 самалётаў не змаглi прызямлiцца ў Парыжы з-за навальнiцы З-за моцных навальнiц у раёне французскай сталiцы шэраг самалётаў не здолелi своечасова здзейснiць пасадку ў парыжскiх аэрапортах Руасi—Шарль дэ Голь i Арлi. Лiўневыя дажджы з моцнымi парывамi ветру i градам распачалiся на поўднi Францыi. Сiноптыкi сцвярджаюць, што маланкавы фронт з’яўляецца прыкметай хуткага спаду незвычайнай спякоты, якая стаiць у Францыi ўжо другi тыдзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iдэя трэцяга тэрмiну прэзiдэнцтва для Уладзiмiра Пуцiна ўпершыню аформлена як iнiцыятыва партыi ўлады |
|