Захаваем крону
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
У перыяд выспявання пладоў пры багатым ураджаi з’яўляецца вялiкая небяспека паломкi галiнак, яна павялiчваецца пры моцных вятрах. Таму каб захаваць цэлымi галiнкi i папярэдзiць асыпанне пладоў, часта звяртаюцца да такога спосабу барацьбы з гэтай з’явай, як устаноўка падпор.
Асаблiва павялiчваецца небяспека паломкi галiн, калi дрэвы стаяць асобна адно ад аднаго. Тут без падпор не абысцiся. Часцей за ўсё яны неабходныя яблыням i грушам. Рабiць падпоры можна з розных парод дрэў i высакарослых кустоў, а можна выкарыстаць для гэтага якiя-небудзь рэйкi. У верхняй частцы яны павiнны мець разгалiнаванне, вышыня — каля 3—4 метраў, а нiжняя частка не танчэй за 3,5—5 см. Наогул памеры падпораў залежаць ад узросту i вышынi пладовых дрэў. Устанаўлiваць падпоры пачынаюць тады, калi завязь дасягне велiчынi грэцкага арэха. Ставяць iх вертыкальна ў другой трэцi сука так, каб ён меў магчымасць апускацца i быць пругкiм. Нельга высока падымаць галiнку, якую падпiраем, бо яна можа згубiць пругкасць i пераламацца пад цяжарам пладоў. Падпоры павiнны стаяць да канца ўборкi ўраджаю. Iх неабходна перыядычна папраўляць, а пры неабходнасцi ставiць дадатковыя. Пры ўстаноўцы падпораў дасягаецца лепшае размяшчэнне галiнак, лепшае iх асвятленне. Але ж ёсць i недахоп — становiцца больш складана даглядаць глебу вакол ствала. Некаторыя садаводы выкарыстоўваюць замест падпораў жалезныя скобы, каб змацаваць сукi са ствалом. Найлепшая даўжыня скабы — 35—40 см. Адзiн канец скабы ўбiваюць у сук, другi — у ствол дрэва вышэй галiнкi. Скобы ўбiваюцца глыбока, але не да канца, каб не перашкаджаць патаўшчэнню галiнак ствала. Такi спосаб мацавання галiнак дрэва пераносiць бязбольна, а змацаваныя кампаненты з кожным годам зрастаюцца ўсё больш трывала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перыяд выспявання пладоў пры багатым ураджаi з’яўляецца вялiкая небяспека паломкi галiнак |
|