Замарозiм лета
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
Вядома, што больш за ўсё вiтамiнаў змяшчаецца ў свежай садавiне i гароднiне. Але ж неабходна своечасова паклапацiцца i пра нарыхтоўкi. Вучоныя сцвярджаюць, што больш каштоўнымi з’яўляюцца свежазамарожаныя садавiна i гароднiна.
Як правiльна замарожваць? Па-магчымасцi замарожваць трэба свежасабраную прадукцыю, бо колькасць вiтамiнаў з часам губляецца. Пры замарозцы зяленiва яго неабходна вымыць, стрэсцi ваду, раскласцi для прасушкi. Потым дробна нарэзаць i раскласцi па слоiках цi пакецiках, каб потым было зручна даставаць. Салiць не трэба. Адразу замарожваць. Садавiну i гароднiну неабходна спачатку вымыць, пачысцiць i здрабнiць. Акрамя таго, большасць прадуктаў бланшыруецца. Перавага бланшыравання ў тым, што лепш захоўваюцца смак, колер i вiтамiны. Бланшыраванне ажыццяўляецца наступным чынам: падрыхтаваныя прадукты апускаюць у кiпень (можна ў друшляку), пасля гэтага на такi ж час апускаюць у ледзяную ваду, каб адразу спынiць працэс варкi. Кiпень можна выкарыстоўваць некалькi разоў, далiваючы пры неабходнасцi. Халодную ваду трэба мяняць, бо яна награецца. Перад бланшыраваннем светлых прадуктаў можна дадаць у кiпячую ваду лiмонную цi аскарбiнавую кiслату (вiтамiн С), каб яны не згубiлi афарбоўку (1 г кiслаты на 5 л вады). Потым садавiну i гароднiну трэба раскласцi ў пакеты цi латкi. Не забудзьцеся падпiсаць пакеты! Каб нарыхтаваныя садавiна i гароднiна не згубiлi свой знешнi выгляд i каштоўныя якасцi, iх неабходна правiльна размарозiць. Для гэтага iх не трэба даставаць з пакета, а прама ва ўпакоўцы пакласцi ў гарачую ваду цi размарозiць у мiкрахвалевай печы. Калi з замарожанай гароднiны вы будзеце нешта гатаваць, то папярэдняя размарозка не спатрэбiцца. Засыпайце ў каструлю ўсё ў тым выглядзе, як дасталi з маразiлкi. Але трэба ўлiчваць, што гатавацца яна будзе ў два разы хутчэй, чым сырая. Калi гэта зяленiва, то яго трэба спачатку размяць i адразу ж дадаць у гарачыя стравы за 5 хвiлiн да гатоўнасцi. Такiм чынам кроп, пятрушка, базiлiк размарозяцца i набудуць першапачатковы выгляд. Каб надаць размарожанай садавiне i гароднiне свежасць, сакавiтасць i палепшыць iх смакавыя якасцi, можна дадаць некалькi кропель свежага лiмоннага соку. Гэта важна Мяккiя ягады (клубнiцы, малiну) перад замарожваннем лепш расцерцi з цукрам i раскласцi ў маленькiя ёмiстасцi. Перад замарозкай неабходна ачысцiць плады ад хвосцiкаў, пладаножак i насення. Замарожваць трэба толькi якасныя плады — без пашкоджанняў. Iнакш зiмой вас чакае расчараванне. Мыць прадукты трэба да замарозкi, а не пасля. Iнакш садавiна i гароднiна згубяць палову смаку i карысных рэчываў. Пераспелыя плады для нарыхтоўкi не падыходзяць. Садавiну лепш замарожваць злёгку недаспелай. Калi вы «выпадкова» размарозiлi прадукты, то вам усё роўна давядзецца iх з’есцi. Другi раз замарожваць нельга.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя сцвярджаюць, што больш каштоўнымi з’яўляюцца свежазамарожаныя садавiна i гароднiна |
|