Барацьба працягваецца
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
СМАЎЖЫ на агародах размнажаюцца пры высокай вiльготнасцi i ўмеранай тэмпературы. Яны вельмi любяць вiльгаць, пры яе адсутнасцi гiнуць. Смаўжы пашкоджваюць усходы i дарослыя раслiны капусты, салаты, агуркоў, таматаў, морквы, радыскi, бульбы, гароху, фасолi, бобу, а таксама маладыя парасткi i плады ягадных i пладовых культур, дэкаратыўныя раслiны. Найбольшую шкоду яны наносяць у другой палове лета, калi выядаюць часткi качаноў, клубняў, пладоў i ягад.
Смаўжы вядуць начны лад жыцця, а ўдзень хаваюцца ў халаднаватых месцах пад камякамi зямлi, дошкамi i да т.п. Iх можна збiраць уручную з-пад розных сховiшчаў. Робяць гэта некалькi дзён запар. Можна раскласцi ў мiжрадкоўях прынады з лупiн кавуна, дынi, гарбуза i кабачка. На досвiтку смаўжоў выбiраюць i знiшчаюць. Калi iх шмат, глебу пад раслiнамi апрацоўваюць суперфасфатам (30—40 г/кв.м) цi гашанай вапнай (цi сумессю вапны з тытунёвым пылам). Добры эфект у барацьбе з МУРАШКАМI дае палын. Трэба абламаць галiнкi гэтай раслiны i пакласцi на мурашыныя кучкi i iх дарожкi. Праз некалькi гадзiн мурашкi знiкнуць. МЯДЗВЕДКI не выносяць паху хрызантэм. Шкоднiкi знiкаюць з участка, калi закапаць у глебу рэшткi гэтых раслiн. Каб знiшчыць на ўчастку ЛОПУХ, можна скарыстацца рэцэптам з кнiгi для садаводаў XVIII ст. «...Праведзены былi доследы знiшчэння лопуху зразаннем сцябла ля паверхнi зямлi з пасыпаннем сцябла, якое засталося, невялiкай колькасцю кухоннай солi. Нiводны са зрэзаных i пасыпаных соллю лопухаў не адрос нi ў прайшоўшым, нi ў гэтым гадах, няглядзечы на тое, што поле на прасторы каля паўдзесяцiны было пакрыта лопухам».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МЯДЗВЕДКI не выносяць паху хрызантэм
|
|