«Паляванне на лiхачоў»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У гэтыя выхадныя днi Дзяржаўная аўтаiнспекцыя правядзе шэраг мерапрыемстваў па кантролю за выкананнем хуткаснага рэжыму на дарогах краiны.
Як паведамiла старшы iнспектар упраўлення ДАI Мiнiстэрства ўнутраных спраў Ганна Банадык, прафiлактыка супраць «лiхачоў» праводзiцца ў сувязi з усплёскам аварыйнасцi па iх вiне. Сёлета кожнае пятае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося менавiта з-за перавышэння хуткасцi вадзiцелямi транспартных сродкаў. Прычым усе аварыi мелi цяжкiя наступствы. Каб астудзiць пыл «лiхачоў», Дзяржаўтаiнспекцыя будзе актыўна выкарыстоўваць сучасныя сродкi фота- i вiдэафiксацыi парушальнiкаў. Нагадаю, што зараз на ўзбраеннi ДАI ёсць прылады «Iскра-Кадр», якiя iмгненна выяўляюць транспартныя сродкi, што перавысiлi хуткасць. Гэтыя прылады эфектыўна працуюць нават у той момант, калi аўтамабiль Дзяржаўтаiнспекцыi рухаецца па дарозе ў агульнай плынi. Дарэчы, у момант правядзення прафiлактычных мерапрыемстваў некаторыя машыны ДАI будуць «замаскiраваны» пад цывiльныя аўтамабiлi, на iх не будзе характэрнай мiлiцэйскай афарбоўкi i проблескавых маячкоў. А ў Мiнску «лiхачоў» чакае яшчэ адзiн дадатковы «сюрпрыз». У сталiцы ўжо завершана ўстаноўка сiстэмы «Арэна», якая вымярае хуткасць i фiксуе на фота парушальнiкаў. Здымкi перадаюцца ў рэжыме рэальнага часу супрацоўнiкам дарожна-патрульнай службы, якiя прымаюць меры да «лiхачоў». Пакаранне можа знайсцi «героя» i праз некалькi дзён. У архiве «Арэны» змяшчаецца да 10 тысяч здымкаў, на якiх дакладна пазначаны нумар транспартнага сродку i яго хуткасць. ДАI нагадвае, што за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасцi больш чым на 20 кiламетраў у гадзiну вадзiцель можа быць пазбаўлены правоў на тэрмiн ад 6 да 12 месяцаў. Паводле звестак Дзяржаўтаiнспекцыi, прылады «Арэна» ў блiжэйшы час будуць устаноўлены ва ўсiх абласных цэнтрах i буйных гарадах Беларусi. Так што i за межамi сталiцы «лiхачам» вельмi цяжка будзе схавацца ад пiльных «вачэй» электронных памочнiкаў ДАI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя днi Дзяржаўная аўтаiнспекцыя правядзе шэраг мерапрыемстваў па кантролю за выкананнем хуткаснага рэжыму на дарогах краiны |
|