Аўтобус замест тралейбуса
Вiкторыя РАМАНАВА, «Мiнск—Навiны»
Часовы аўтобусны маршрут № 61Т арганiзавалi спецыялiсты сталiчнага прадпрыемства «Мiнсктранс».
Новы аўтобус, шлях якога праходзiць ад дыспетчарскай станцыi «Уручча-2» да вулiцы Талбухiна, абслугоўвае пасажыраў па будных днях у час пiк. Як паведамiлi ва ўпраўленнi пасажырскiх перавозак «Мiнсктранса», 61Т цалкам дублiруе маршрут тралейбуса № 61, якi ў лiку iншых адмянiлi на час выканання работ па будаўнiцтву Мiнскага метрапалiтэна ў мiкрараёне Уручча. Дарэчы, ён будзе адноўлены адразу ж пасля заканчэння будаўнiцтва падземкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часовы аўтобусны маршрут № 61Т арганiзавалi спецыялiсты сталiчнага прадпрыемства «Мiнсктранс» |
|