21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прадстаўнiкi Мiнiнфарма будуць часцей выязджаць на прадпрыемствы галiны

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Прадстаўнiкi Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi павiнны часцей выязджаць на прадпрыемствы галiны. Такую думку на калегii мiнiстэрства па вынiках паўгоддзя выказаў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч.

Непасрэдныя сустрэчы прадстаўнiкоў мiнiстэрства з працоўнымi калектывамi падведамасных прадпрыемстваў, арганiзацый, удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, рабочых нарадах будзе садзейнiчаць дэбюракратызацыi работы ўсёй галiны, лiчыць мiнiстр. «Трэба арганiзоўваць прыём працоўных кiраўнiкамi Мiнiстэрства iнфармацыi на прадпрыемствах. Гэта карысна для нас, не гаворачы ўжо пра людзей, якiя працуюць у гэтых арганiзацыях», — сказаў ён. У цэлым, на думку Уладзiмiра Русакевiча, у мiнiстэрстве не працвiтае паператворчасць, няма залiшняй захопленасцi правядзеннем калегiй, планёрак.

Як паведамiў на пасяджэннi калегii кіраўнік справамi мiнiстэрства Iосiф Аўчыннiкаў, за 6 месяцаў 2006 года Мiнiстэрства iнфармацыi атрымала i адправiла 2 тыс. 138 дакументаў. У параўнаннi з адпаведным перыядам 2001 года дакументаабарот скарацiўся на 56,4 працэнта, у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2005 года знiжэнне дакументаабароту склала крыху больш за 1 працэнт.

З 1 тыс. 552 уваходзячых пiсьмаў за першае паўгоддзе 2006 года 222 — Законы Рэспублiкi Беларусь, дэкрэты, указы, пастановы i iншыя нарматыўныя прававыя акты, распараджэннi, даручэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У першым паўгоддзi гэтага года скарацiлася на 10,3 працэнта (з 87 да 78) колькасць дакументаў, атрыманых ад падведамасных прадпрыемстваў i арганiзацый. Разам з тым колькасць пiсьмовых зваротаў грамадзян узрасла на 13 працэнтаў (са 138 да 156). Часцей за ўсё пытаннi ў пiсьмах закраналi публiкацыi ў друкаваных сродках масавай iнфармацыi, рэкламу на тэлебачаннi i радыё, кабельнага тэлебачання, трансляцыю тэлеканалаў НТБ, «Расiя», цэны на кнiжную прадукцыю, пытаннi патрыятычнага i праваслаўнага выхавання моладзi. Значная колькасць зваротаў змяшчала пытаннi выдання кнiг, публiкацыi твораў аўтараў у друкаваных сродках масавай iнфармацыi. Усе звароты разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрмiны, аўтарам дадзены вычарпальныя адказы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку на калегii мiнiстэрства па вынiках паўгоддзя выказаў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика