На работу за мяжу
Аляксей РАМАНЧУК, БЕЛТА
Штогод каля 5 тыс. беларускiх грамадзян афiцыйна выязджаюць на работу за мяжу, паведамiў першы намеснiк начальнiка дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.
Разам з тым, паводле яго слоў, афiцыйная статыстыка значна меншая за рэальныя лiчбы. «Беларусы аддаюць перавагу ўладкоўвацца на работу самастойна, рызыкуючы, нелегальна», — дадаў ён. «Затое калi пачынаюцца праблемы ў краiне знаходжання, нашы грамадзяне баяцца нават звярнуцца па дапамогу ў мясцовыя органы ўлады, бо знаходзяцца там нелегальна. Гэтым умела карыстаюцца работадаўцы, якiя часта прымушаюць работнiкаў да працы i пражывання ў нечалавечых умовах», — адзначыў Аляксей Бягун. Ён дадаў, што ў органы ўнутраных спраў звяртаецца толькi кожны пяты беларус, якi эксплуатаваўся за межамi краiны. Аляксей Бягун паведамiў, што, нягледзячы на жорсткую крымiнальную адказнасць i ўвагу з боку праваахоўных органаў да праблемы гандлю людзьмi, яна застаецца актуальнай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод каля 5 тыс. беларускiх грамадзян афiцыйна выязджаюць на работу за мяжу, паведамiў першы намеснiк начальнiка дэпартамента па грамадзянству i мiг |
|