Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Хлеб урадзіў. Галоўнае — яго сабраць»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
У час уборачнай на Мiншчыну прыйдуць 350 новых камбайнаў расiйскай вытворчасцi, 360 айчынных машын, а таксама замежныя камбайны — у дапамогу гаспадаркам, ураджай якiх перавысiць 70 цэнтнераў з гектара. Гэта дазволiць вырашыць дзве вострыя праблемы сёлетняга жнiва: панiзiць высокую ўборачную нагрузку на камбайн i забяспечыць некаторыя гаспадаркi тэхнiкай, якой часам не хапае. Згодна з падлiкамi навукоўцаў, ураджай сёлетняга хлеба, якi вырашчаны на палях вобласцi, можа дасягнуць 2,5 мiльёна тон.
Паводле слоў старшынi Мiнаблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча, даследчыкi не памылiлiся, вобласць i сапраўды вырасцiла надзвычай добры хлеб. Але няўстойлiвае надвор’е на працягу года, i гэта застаецца галоўнай праблемай, ускладніла працу хлебаробаў: — Збожжа ў розных раёнах выспявала нераўнамерна. Нягледзячы на гэта, ураджай павiнен быць большым, чым летась. Таму зараз перад усiмi стаiць адказная i цяжкая задача — сабраць гэты хлеб з поля, — кажа Мiкалай Дамашкевiч. — З-за надвор’я сам працэс уборкi праходзiць больш цяжка, чым у мiнулыя гады. Таму ўсiх працаўнiкоў сельскай гаспадаркi, механiзатараў, камбайнераў мы просiм з цярплiвасцю i руплiвасцю падысцi да справы. Хлеб павiнен быць сабраны без страт. У гэтым годзе з-за нiзкiх тэмператур зiмой i высокiх летам на Мiншчыне пацярпелi каля 54 тысяч гектараў збожжавых. Але i ў такiх раёнах хлеб захаваўся — перасеялi азiмыя, пасадзiлi iншыя культуры замест пашкоджаных. Будучы бохан будзе падняты з зямлi да апошняга зярнятка. Як паведамiў намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама, старшыня камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Леанiд Заяц, планка ўзнята высока, але выканаць задачы рэальна. Пры ўмове стараннасцi i адказнай працы. — Калi мы бачым, што чалавек, гаспадарка працуе эфектыўна, то i выканаўчы камiтэт iдзе насустрач, дапамагае ў вырашэннi праблем. Асаблiва трэба быць уважлiвым да патрэб моладзi, якая працуе ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах. Напрыклад, за 2005 год 195 сем’яў маладых спецыялiстаў атрымалi жыллё, — адзначыў Леанiд Заяц. Мы супрацоўнiчаем i з БДАТУ. Згодна з дагаворам, пасля заканчэння навучальнай установы на пасады кiраўнiкоў у гаспадаркi Мiншчыны прыходзiць моладзь. Можна ўжо зараз сказаць, што працуюць яны паспяхова. Пухавiцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў старшынi Мiнаблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча, даследчыкi не памылiлiся, вобласць i сапраўды вырасцiла надзвычай добры хлеб. Але няўстойлi
|
|