Мiжнародны «порнаскандал»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiк пасольства Латвii ў Беларусi падазраецца ў распаўсюджваннi парнаграфiчных матэрыялаў. Пра гэта ўчора паведамiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў нашай краiны Уладзiмiр Навумаў.
Паводле слоў кiраўнiка МУС, у мiнскай кватэры латвiйскага дыпламата была знойдзена парнаграфiчная прадукцыя i 27 лiпеня супраць яго ўзбуджана крымiнальная справа. «Ён гэтым займаўся на працягу шэрагу месяцаў, проста мы не маглi ўстанавiць», — падкрэслiў Уладзiмiр Навумаў. Мiнiстр таксама ўдакладнiў, што супрацоўнiк пасольства фiгуруе ў гэтай скандальнай справе адзiн i мiлiцыя не змяшчала дыпламата за краты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiк пасольства Латвii ў Беларусi падазраецца ў распаўсюджваннi парнаграфiчных матэрыялаў. Пра гэта ўчора паведамiў журналiстам мiнiстр унутран
|
|