Эфектна i эфектыўна
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Чэкiсты спынiлi спробу нанясення сталiчнаму рэгiёну эканамiчнага ўрону на 1,4 мiльёна еўра.
Днямi былi падведзены вынiкi дзейнасцi ўпраўлення Камiтэта дзяржбяспекi (УКДБ) па Мiнску i сталiчнай вобласцi за паўгода. Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе УКДБ, сёлета сталiчным чэкiстам давялося вырашаць дзве асноўныя задачы: забяспечваць органы ўлады i кiравання поўнай iнфармацыяй аб рэальных i патэнцыйных пагрозах рэгiёну i непасрэднае процiдзеянне тым, хто iмкнуўся прычынiць урон дзяржаўнай бяспецы. Напрыклад, чэкiсты правялi шэраг удалых аперацый па процiдзеянню злачыннасцi i абароне эканамiчных iнтарэсаў краiны. У вынiку была лакалiзавана арганiзаваная злачынная група, спынена 12 фактаў карупцыi i 7 спроб кантрабанды. Да крымiнальнай адказнасцi прыцягнуты 22 законанепаслухмяныя асобы. Супрацоўнiкi спецслужбаў наносiлi i «прэвентыўныя ўдары» па аматарах пажывiцца за кошт дзяржавы. Дзякуючы пiльнасцi работнiкаў КДБ зламыснiкам не ўдалося нанесцi сталiчнаму рэгiёну эканамiчны ўрон на 1,4 мiльёна еўра. Чэкiсты вярнулi ў даход дзяржавы 1,7 мiльярда рублёў. А ўвогуле эканамiчны эфект ад дзейнасцi УКДБ па Мiнску i сталiчнай вобласцi склаў 5,7 мiльярда рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi былi падведзены вынiкi дзейнасцi ўпраўлення Камiтэта дзяржбяспекi (УКДБ) па Мiнску i сталiчнай вобласцi за паўгода
|
|