Меню — рэстараннае
Мiкалай НАЗАРОВIЧ, БЕЛТА
У СВК «Рассвет» Кiраўскага раёна харчаванне для работнiкаў жнiва гатуецца ў рэстаране гаспадаркi. Аб гэтым паведамiў старшыня праўлення гаспадаркi Аляксандр Шаплыка.
Паводле яго слоў, усе занятыя на ўборцы работнiкi забяспечваюцца двухразовым харчаваннем, а па жаданню i трохразовым. Сняданкi, абеды i вячэры развозяцца i дастаўляюцца прама ў поле на трох аўтамашынах. Тым гаспадаркам, дзе няма сваiх сталовых, у перыяд уборкi дапамагае спажыўкааперацыя. Дагаворы заключаны з 11 гаспадаркамi i iншымi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi. 13 прадпрыемстваў грамадскага харчавання раённых цэнтраў i сельскiх сталовых спажыўкааперацыi ўжо забяспечваюць харчаваннем больш за 400 механiзатараў гаспадарак, механiзаваных уборачных атрадаў раённых падраздзяленняў аграпрамтэхнiкi, а таксама мясцовых iльнозаводаў. Для iх арганiзавана двухразовае харчаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У СВК «Рассвет» Кiраўскага раёна харчаванне для работнiкаў жнiва гатуецца ў рэстаране гаспадаркi. Аб гэтым паведамiў старшыня праўлення гаспадаркi Аля |
|