«Турэмныя унiверсiтэты» зачыняюцца
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У наступным годзе ў Беларусi зменшыцца колькасць месцаў пазбаўлення волi.
Паводле слоў мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава, «плануецца зачынiць некалькi калонiй, паколькi яны не знаходзяць свайго прымянення па перавыхаванню асуджаных». У першую чаргу, як падкрэслiў мiнiстр, апусцеюць тыя папраўчыя ўстановы, якiя не адпавядаюць патрабаванням па ўмовах утрымання. Увогуле неабходнасць у пенiтэнцыярных установах год ад году змяншаецца, бо «вызваленне» месцаў iдзе даволi хуткiмi тэмпамi. За апошнiя 5 гадоў, паводле звестак кiраўнiка МУС, колькасць вязняў скарацiлася з 63 тысяч да 30—32 тысяч. «Калi такая тэндэнцыя захаваецца, то ў наступным годзе ў Беларусi будзе прыкладна 28 тысяч асуджаных», — заявiў Уладзiмiр Навумаў. Ён таксама паведамiў, што ўжо з восенi гэтага года асуджаныя, якiя трапiлi за краты ўпершыню, будуць утрымлiвацца ў асобных калонiях, а для «прафесiйных крымiнальнiкаў» будуць адведзены спецыяльныя месцы пазбаўлення волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава, «плануецца зачынiць некалькi калонiй
|
|