Руслан Салей: «спец» у хакеi і малады бацька
Гутарыла Iрына ПРЫМАК. Фота аўтара.
— Як бавiце час у свой адпачынак? — Трэнiруюся i iмкнуся сустрэцца як мага з большай колькасцю людзей, якiх я не бачыў увесь год. Разам з жонкай ездзiлi ў Iталiю. — А ў Беларусi яна была ўпершыню? Якiя ўражаннi ад Мiнска? — Не, прыязджаем на працягу ўжо чатырох гадоў. Канешне, ёй нешта падабаецца, нешта — не надта, але асаблiва выбiраць не даводзiцца, бо гэта мая радзiма, а значыць, жонка павiнна знаходзiцца са мной. А найбольш у Беларусi яе ўразiла мноства прыгожых жанчын. — Што змянiлася ў вашым жыццi пасля нараджэння дачкi? Як адчуваеце сябе ў статусе бацькi? — Са з’яўленнем Алексiс у мяне змясцiўся жыццёвы фокус. Нейкiх сакрэтаў выхоўвання дачкi пакуль няма, бо я — малады бацька: маю толькi вопыт змены памперсаў, магу пакласцi дзiця спаць, пагуляць. — Ваша жонка — амерыканка. Якой жа мове будзеце вучыць дачку? — Я буду iмкнуцца, каб яна магла размаўляць на рускай мове, бо праблем з англiйскай там у яе не будзе. — А жонка дзякуючы вам навучылася размаўляць па-руску? — Яна ведае некаторыя словы, але не столькi, каб падтрымлiваць гутарку. — Дарэчы, дачку вы назвалi Алексiс, каб родныя ў Беларусi лягчэй адапцiравалi iмя да Аляксандры? — Не. Проста нам з жонкай яно спадабалася. Нi з кiм не раiлiся. Калi камусьцi з родных зручней называць яе Аляксандрай, я зусiм не супраць. — Не магу не запытацца, цi чакаць вас у саставе нашай нацыянальнай зборнай на наступным чэмпiянаце свету? Два вы ўжо прапусцiлi. — Усё будзе залежаць ад гэтага сезона ў НХЛ. — За выступленнем нашай каманды ў Рызе сачылi? — У ЗША хакей не на першым месцы, таму першынство не надта асвятлялася, але ў гэты час мы якраз гулялi з «Калгары», у Канадзе, таму змог даведацца аб вынiках. Аднак самiх матчаў не бачыў. — Цi сумна вам пакiдаць «Анахайм» i чаму наогул пераходзiце менавiта ў «Фларыду»? — Там да мяне праявiлi большую цiкавасць, а мяне ўсё задаволiла, таму i спынiўся на «Фларыдзе». Клуб мне падабаецца, бо гэта — маладая перспектыўная каманда з таленавiтымi нападаючымi i абаронцамi. Канешне, развiтвацца з «Анахаймам» цяжка, таму што я выступаў за яго дзесяць гадоў. Сезон пакажа, цi буду я смуткаваць па былому клубу. — З пераходам трэба мяняць i месца жыхарства... — Так. Я ж не магу жыць у Калiфорнii, а гуляць у Фларыдзе. Аднак пераехаць з аднаго дома ў iншы не праблема. — У Калiфорнii вы лiчыце сябе сваiм? — Мяркую, што так. Мне там камфортна. Наогул лiчу Калiфорнiю лепшым штатам Амерыкi, бо там лепшае надвор’е i клiмат для жыцця, побач акiян. Мiнус толькi адзiн — невялiкiя землятрусы, але з iмi звыкаешся, i эпiцэнтр не надта блiзка ад майго жылля. — Можаце вызначыць тэндэнцыi сённяшняга хакея? Што хацелася б змянiць? — Мне падаецца, што гульня стала больш камбiнацыйнай, хуткай, а значыць, трэба больш катацца. Калi раней у Канадзе выбiралi вялiкiх i цяжкавагавых iгракоў, то зараз тэндэнцыя — браць маленькiх i мабiльных. Галоўнае — не вынаходзiць зноў кола, бо яно ўжо створана, таму ў хакеi не трэба нiчога мяняць. — Як лiчыце: чаго сёння не хапае беларускаму хакею? — Iгракоў i трэнераў, бо недастаткова дзiцяча-юнацкiх школ i ўмоў, якiя iснуюць хоць бы ў той жа Расii. — Вы жадалi б у будучым узначалiць нашу нацыянальную зборную? — Звярнiцеся да мяне з гэтым жа пытаннем праз гадоў пяць, а пакуль я хацеў бы як мага больш пагуляць. — Дзякуй за гутарку! Поспехаў на лёдзе i ў выхаваннi дачкi! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нельга было ўпусцiць магчымасць задаць некалькi пытанняў рэдкаму ў нашай краiне госцю: у Мiнск ён прыязджае толькi летам |
|