Нёман аб’яднаў беларусаў, лiтоўцаў i палякаў
Ала МАЧАЛАВА
Пазнай свой край «Вялiкi Нёман — Нямунас» — так называецца сумесны беларуска-лiтоўска-польскi экспедыцыйны праект, што доўжыўся з 14 па 20 лiпеня. Гэта звыш 220 кiламетраў шляху, 2 ветразевыя лодкi ўзору ХV стагоддзя (менавiта на такiх хадзiлi старажытныя балты i ўсходнiя славяне, а зараз — Лiтоўскiя турысты па Курскай касе), прадастаўленыя лiтоўцамi i адпаведна столькi ж экiпажаў (па 11 чалавек кожны) пад кiраўнiцтвам супрацоўнiкаў Акадэмii навук — археолага Сяргея Тарасава i гiсторыка Андрэя Кiштымава. Прыкладна палова саставу — беларусы. — Усiх пастаўленых мэтаў мы дасягнулi: апрабiравалi маршрут, пазнаёмiлiся з рознымi краiнамi, паўдзельнiчалi ў мностве экскурсiй, узбагацiлiся новымi ўражаннямi. Наш маршрут пралягаў ад месца ўпадзення Шчары ў Нёман (з наведваннем сядзiбы «Навасёлкi») да Друскiнiнкая. Так гiстарычна склалася, што Нёман — рака, якая яднае народы. Нёман аб’яднаў намаганнi беларусаў, лiтоўцаў i палякаў — не толькi ўдзельнiкаў экспедыцыi, але i тых, хто займаўся адмiнiстрацыйнай часткай. — Трэба аддаць належнае i лiтоўскаму, i беларускаму боку: арганiзацыя была на выдатным узроўнi, — адзначыў Андрэй Барашка. — Хацелася б выказаць удзячнасць пагранслужбам Беларусi i Лiтвы. Асобна падзякаваць трэба лiдскай турыстычнай кампанii «Святавiт», якая забяспечвала суправаджэнне на нашым маршруце — кожную ноч мы рабiлi стаянкi, якiя былi заўсёды падрыхтаваныя да нашага прыходу: разбiты лагер, прыгатавана гарачая ежа. Справа ў тым, што ноччу хадзiць небяспечна: не бачна мелi, фарватэру. Здаралася, той цi iншы экiпаж прыходзiў зацемна, а астатнiя вельмi непакоiлiся. У самога Андрэя ёсць вопыт байдарачных паходаў, але сплаў на парусных лодках, паводле прызнання падарожнiка, моцна адрознiваецца ад гэтага. — Якiя цяжкасцi ўзнiклi падчас падарожжа? — цiкаўлюся я. — Гэта не цяжкасцi, гэта нармальнасцi, — усмiхаецца ён, — як пры любой напружанай, складанай, але прыемнай працы. Былi моманты, якiя дадалi паходу вастрынi: змены надвор’я — ад знясiльваючай спякоты да пралiўных дажджоў, сюрпрызы самога Нёмана — мелi, каменне — часам кiдала так, што даводзiлася цягнуць лодкi на сабе. Аднак мы ўсё пераадолелi, значыць так i трэба! — аптымiстычна завяршыў падарожнiк. — Чым можна ганарыцца? — У многiм мы сталi першапраходцамi. Амаль да ўсяго ў маiм аповедзе можна дадаць «упершыню»: выправiлiся ў падарожжа па Нёману на такiх лодках, такiм саставам (прадстаўнiкi трох нацыянальнасцяў) ды яшчэ i зайшлi ў Аўгустоўскi канал! — Прадстаўнiкi якiх прафесiй удзельнiчалi ў сплаве? — Гiсторыкi, археолагi, спецыялiсты ў галiне турызму, пiсьменнiкi i iнш. — А жанчыны сярод iх былi? — Так, але зусiм мала. Была, напрыклад, аташэ лiтоўскага пасольства ў Беларусi Ювiта Праневiчутэ. — Андрэй, якi момант Вам найбольш запомнiўся? — Кульмiнацыя падарожжа — падыход да Друскiнiнкая. Было адчуванне, што мы пакарылi пэўную вяршыню, нешта зрабiлi, чагосьцi дасягнулi, а тут нас яшчэ сустракае публiка. — Якая праграма была ў Друскiнiнкаi? — Нас сустракалi прадстаўнiкi беларускiх рыцарскiх клубаў, там наладзiлi фестываль нацыянальнай лiтоўскай кухнi. Не паспелi апусцiць вёслы, як ужо занялiся справамi, — усмiхаецца Андрэй. — Мы, прадстаўнiкi турыстычных арганiзацый Беларусi i Лiтвы, абмеркавалi добраўпарадкаванне Аўгустоўскага канала, дзейнасць прыгранiчных рэгiянальных турфiрмаў i iншыя пытаннi. — Кур’ёзы падчас паходу былi? — У самым пачатку сплаву ў нас (у прыватнасцi, у мяне) зламалiся ўключыны вёслаў (усё ж такi лодкi не разлiчаны на такiя сплавы, яны для турыстычных падарожжаў — так, па касе прайсцiся) — давялося рабiць вымушаную стаянку ў Мастах. Бачылi б вы, з якiм энтузiязмам i задавальненнем дапамагалi нам мясцовыя жыхары! Усё паспяхова адрамантавалi i рушылi далей. Яшчэ забаўна было, калi суседнi экiпаж не паспяваў своечасова апускаць ветразі i ў iх атрымлiвалася падарожжа крок наперад — два назад. Наш жа экiпаж гераiчна нiводнага разу не падняў парусы — усё на руках, — не без гонару кажа Андрэй. — Што надало падарожжу экспедыцыйны характар? — Мы рабiлi некалькi «пазнавальных» прыпынкаў, у прыватнасцi, наведвалi археалагiчны лагер у вёсцы Кавальцы (там самая старажытная стаянка першабытнага чалавека на тэрыторыi Заходняй Беларусi). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вялiкi Нёман — Нямунас» — так называецца сумесны беларуска-лiтоўска-польскi экспедыцыйны праект, што доўжыўся з 14 па 20 лiпеня. Гэта звыш 220 кiламе |
|