Шырспажыў не пройдзе!
«Мiнск—Навiны»
Джынсы, кашулi i свiтэры, якiя паступаюць у продаж на рынкi i ў гандлёвыя цэнтры, часцей за iншыя рэчы не адпавядаюць стандартам якасцi.
На iх долю прыпадае 42 працэнты з усiх тавараў, якiя бракуе Цэнтр экспертыз i выпрабаванняў у ахове здароўя. Нярэдка ў чорны спiс трапляюць сподняя i пасцельная бялiзна (9 i 8 працэнтаў адпаведна), дзiцячы абутак (7 працэнтаў) i харчовыя прадукты (4 працэнты). Замыкае спiс посуд, на долю якога прыпадае два працэнты браку. Усяго ж штогод дзяржаўную гiгiенiчную рэгламентацыю i рэгiстрацыю праходзяць 250—260 тысяч найменняў тавараў. I толькi ў 300—320 выпадках тавар не адпавядае стандарту якасцi. У асноўным праверцы падвяргаюцца iмпартныя тавары, айчынныя ж карыстаюцца ў экспертаў значным даверам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Джынсы, кашулi i свiтэры, якiя паступаюць у продаж на рынкi i ў гандлёвыя цэнтры, часцей за iншыя рэчы не адпавядаюць стандартам якасцi |
|