Калi пiць вiно, то толькi якаснае
«Мiнск—Навiны»
Падробкi i няякасныя малдаўскiя вiны ў Беларусь не паступаюць.
Як расказала начальнiк аддзела сертыфiкацыi Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Беларусi Неалiна Прохарчык, кожная партыя вiна i вiнаматэрыялаў, якая iмпартуецца з Малдовы, суправаджаецца заключэннем незалежнага эксперта, iнстытута вiнаградарства i вiнаробства гэтай краiны. Акрамя гэтага алкагольныя напоi праходзяць дадатковую праверку якасцi, атрымлiваюць гiгiенiчную рэгламентацыю i рэгiстрацыю ўжо на тэрыторыi Беларусi. Пра ўсе пастаўкi няякасных вiн Дзяржстандарт iнфармуе Пасольства Беларусi ў Малдове i Камiтэт па стандартызацыi i сертыфiкацыi Малдовы. Такi жорсткi кантроль над алкагольнай прадукцыяй уведзены невыпадкова. Аналагiчная сiтуацыя з няякаснымi малдаўскiмi вiнамi, якая склалася зараз у Расii, ледзь не склалася i ў Беларусi ў мiнулым годзе. Тады Дзяржстандарт своечасова перахапiў партыю вiна са штучнымi фарбавальнiкамi i араматызатарамi. Камiсiя на чале са спецыялiстамi Камiтэта па стандартызацыi ў тэрмiновым парадку выехала ў Малдову, дзе i была вызначана схема пастаўкi вiн у Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падробкi i няякасныя малдаўскiя вiны ў Беларусь не паступаюць
|
|