Паўнамоцтвы Дзяржiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры прэзiдэнце Беларусi пашыраны
Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь нададзены дадатковыя паўнамоцтвы. Такое рашэнне змяшчаецца ў дэкрэце № 10 i ўказе № 470, накiраваных на павышэнне захаванасцi сажалкавай рыбы, папярэджванне яе крадзяжу. Адпаведныя дакументы 31 лiпеня падпiсаў прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка.
Так, службовыя асобы дзяржаўнай iнспекцыi надзяляюцца правам складаць пратаколы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях за крадзеж рыбы ў сажалках рыбаводных арганiзацый. Адпаведныя дапаўненнi i змяненнi ўносяцца ў Палажэнне аб гэтай дзяржаўнай iнспекцыi. Дзяржаўная iнспекцыя таксама атрымлiвае паўнамоцтвы на правядзенне праверак i ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем рыбаводнымi арганiзацыямi захаванасцi рыбы, што ўтрымлiваецца ў сажалках гэтых арганiзацый. Як адзначылi ў прэс-службе, з прыняццем гэтых дакументаў у краiне створана дакладная сiстэма кiравання i кантролю рыбаахоўнай дзейнасцi непасрэдна ў рыбгасах, якiя вырошчваюць каля 90 працэнтаў рыбы ў рэспублiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне змяшчаецца ў дэкрэце № 10 i ўказе № 470, накiраваных на павышэнне захаванасцi сажалкавай рыбы, папярэджванне яе крадзяжу |
|