Дзяржаўная камiсiя па радыёчастотах будзе створана пры Савеце Бяспекi Беларусi
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Дзяржаўная камiсiя па радыёчастотах будзе створана пры Савеце Бяспекi Беларусi. Гэта дасць магчымасць аптымiзаваць сiстэму дзяржаўнага рэгулявання ў галiне размеркавання радыёчастотнага спектра i карыстання iм. Адпаведны Указ № 473 «Аб дзяржаўнай камiсii па радыёчастотах пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь» 31 лiпеня падпiсаў прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка.
Гэта камiсiя заменiць аналагiчную структуру, створаную ў 1994 годзе Саветам Мiнiстраў, якая функцыянуе пры Мiнiстэрстве сувязi i iнфарматызацыi. Указ зацвярджае склад камiсii. Яе старшынёй назначаны намеснiк Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Юрый Крывашэеў. Змяненне статусу названай камiсii дасць магчымасць выключыць вузкаведамасны падыход пры вырашэннi пытанняў размеркавання радыёчастотнага спектра i карыстання iм. Гэта дасць магчымасць аб’ектыўна ўлiчваць iнтарэсы грамадзян, прыватных i дзяржаўных арганiзацый, падкрэслiлi ў прэс-службе прэзiдэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны Указ № 473 «Аб дзяржаўнай камiсii па радыёчастотах пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь» 31 лiпеня падпiсаў прэзiдэнт краiны Аляксандр Лук |
|