Беларусь разлiчвае ўжо сёлета прыступiць да рэалiзацыi сумесных праектаў з ФАА
Марта АСТРЭЙКА, БЕЛТА
Супрацоўніцтва Беларусь разлiчвае прыступiць да рэалiзацыi з ФАА сумесных праектаў ужо ў гэтым годзе. Аб гэтым паведамiў у iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол нашай краiны ў Iталii, Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры Харчовай i сельскагаспадарчай арганiзацыi Аб’яднаных Нацый (ФАА) Аляксей Скрыпка. Рэспублiка Беларусь уступiла ў ФАА 19 лiстапада 2005 года.Як падкрэслiў дыпламат, Беларусь афiцыйна перадала ФАА 4 праекты тэхнiчнай дапамогi ў галiне харчовай бяспекi, павышэння магчымасцяў экспарту беларускай сельскагаспадарчай прадукцыi на рынкi краiн Еўрасаюза, прадухiлення лясных пажараў, а таксама рэабiлiтацыi тэрыторый, якiя пацярпелi ў вынiку чарнобыльскай катастрофы. Даведка БЕЛТА. Харчовая i сельскагаспадарчая арганiзацыя (ФАА) — вядучы шматбаковы форум сiстэмы ААН у галiне мiжнароднай харчовай бяспекi i сельскагаспадарчага развiцця. Членамi арганiзацыi з’яўляюцца 189 дзяржаў i Еўрасаюз. Беларусь уступiла ў ФАА 19 лiстапада 2005 года. Членства рэспублiкi ў арганiзацыi заклiкана прыцягнуць мiжнародны вопыт i тэхдапамогу для павышэння прадукцыйнасцi беларускага сельгассектара, яго адаптацыi да стандартаў ВТА i ЕС, лiквiдацыi наступстваў чарнобыльскай катастрофы i стыхiйных бедстваў для сельскай гаспадаркi i прыродакарыстання ў Беларусi, а таксама забеспячэння ўлiку нацыянальных iнтарэсаў у працэсе функцыянавання глабальнага харчовага рынку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў у iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол нашай краiны ў Iталii, Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры |
|