У чым сакрэт добраўпарадкавання?
Дзмiтрый АЛЬФЕР. Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ
Адрасы вопыту Гады тры таму давялося пабываць па нейкiх справах у Валожыне. Шчыра кажучы, горад тады не ўразiў — не вельмi прыгожыя вулiцы, старая фарба на дамах, непрыбраныя двары. На мiнулым тыднi завiтаў на валожынскую зямлю ў другi раз. I вельмi здзiвiўся. Старшыня Валожынскага райвыканкама Iван МАРКЕВIЧ ахвотна раскрыў сакрэты пераўтварэнняў: — Мы падзялiлi горад i раён на ўмоўныя часткi. Кожнае з прадпрыемстваў пачало адказваць за добраўпарадкаванне пэўнай тэрыторыi, на якой робiцца ўся работа — кладзецца плiтка, афарбоўваюцца будынкi, рамантуюцца дарогi, праводзяцца азеляненне, упрыгожванне кветкамi. Вынiкi не прымусiлi чакаць. Мiж тым, раней было па-iншаму — за прывядзенне горада ў належны стан адказвалi ўсе службы i органы мясцовай улады, так бы мовiць, агулам. Як вядома, калi адказнасць ляжыць на ўсiх, у большасцi выпадкаў спытаць за працу няма з каго. — У Валожыне 45 шматпавярховых дамоў. Каля кожнага з iх, згодна з планам, мы паставiлi лавачку, зрабiлi альпiйскiя горкi, дзiцячыя арэлi, пасадзiлi шмат кветак, — кажа Iван Станiслававiч. — Жыхары дома выбiраюць свайго старасту, якi i адказвае за навядзенне парадку. Спачатку мы не ведалi, чым скончыцца гэты эксперымент. Зараз можна ўбачыць — людзi выходзяць на вулiцы, прыбiраюць свой пад’езд, двор, яны хочуць жыць у чысцiнi i прыгажосцi. За два гады актыўнага навядзення парадку ў горадзе на патрэбы 11 тысяч жыхароў было выдаткавана 3 мiльярды рублёў. Усяго ж у раёне пражываюць 43 тысячы чалавек. На Валожыншчыне самая вялiкая (у межах вобласцi) колькасць вёсак — 428. Таму распрацаваны праграмы i для добраўпарадкавання раёна. Кладзецца асфальт, рамантуюцца транзiтныя аўтамабiльныя дарогi. У мiнулым годзе з’явiўся аграгарадок «Доры», дзе, дарэчы, дзейнiчае адзiная на Мiншчыне сельская школа мастацтваў з усiмi магчымымi накiрункамi — музыка, танцы, спевы, маляванне. Зразумела, што статус аграгарадка вызначае i асаблiва руплiвыя адносiны да парадку. На чарзе — уладкаванне аграгарадка ў вёсцы Першаi. Канешне, не ўсе пытаннi можна прадугледзець. Для гэтага i створана сiстэма працы са зваротамi грамадзян. — Сёння людзей хвалюе праблема дахаў дамоў, i зараз яна вырашаецца, — гаворыць Iван Маркевiч. — Пытанне з правядзеннем гарачай вады таксама актуальнае. Мы пайшлi на эксперымент, у вынiку якога ў кожны з 20 дамоў у мiкрараёне «Цэнтр» правядзём гарачую ваду. Увогуле, праблемы, якiя датычацца навядзення парадку на зямлi, стараемся вырашыць на месцы. Калi трэба старое дрэва спiлаваць або агароджу пафарбаваць, гэтым займаюцца сельскiя Саветы. Калi ж праблема больш складаная, можна звярнуцца ў райвыканкам. Кожны панядзелак разам з кiраўнiкамi ведамстваў i юрыстам мы праводзiлi прыём грамадзян. Акрамя таго, кожны месяц выязджаем у сельсаветы. Напрыканцы гутаркi Iван Маркевiч падзялiўся добрай навiной. Згодна з абласной праграмай «Чыстая вада» ў Валожыне павiнна пачацца будаўнiцтва станцыi па абезжалезванню вады. Гэта дазволiць вырашыць надзённую на сёння праблему з яе якасцю. Валожынскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Валожынскага райвыканкама Iван МАРКЕВIЧ ахвотна раскрыў сакрэты пераўтварэнняў |
|