Больш за 100 шматдзетных сем’яў Брэста атрымалi новыя добраўпарадкаваныя кватэры
Вольга КАБЯК, БЕЛТА
Як паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк начальнiка ўпраўлення капiтальнага будаўнiцтва Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Аляксееў, днямi прыняты ў эксплуатацыю 134-кватэрны жылы дом. Фiнансаванне будаўнiцтва зроблена за кошт iльготнага крэдытавання грамадзян. Дом пабудаваны менш чым за год. У адрозненне ад практыкi здачы шматпавярховых дамоў без унутранага аздаблення, якая склалася апошнiм часам, па рашэнню кааператыва кватэры для шматдзетных сем’яў маюць поўнае аздабленне.
Паводле слоў Аляксандра Аляксеева, у блiжэйшыя два гады плануецца ўзвесцi яшчэ пяць дамоў — тры ў гэтым годзе i два ў наступным. Добраўпарадкаваныя кватэры атрымаюць 374 шматдзетныя сям’i.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiнансаванне будаўнiцтва зроблена за кошт iльготнага крэдытавання грамадзян. Дом пабудаваны менш чым за год
|
|