Адказ — сюды, а даведку — туды
Сымон СВIСТУНОВIЧ
На кантролі Як паказвае жыццё, самымi занятымi людзьмi на працы з’яўляюцца чыноўнiкi, i колькi б iх нi было, ўсе яны будуць пры рабоце. Кожны чыноўнiк стварае для сябе поле дзейнасцi — папяровае.У шэрагу пасялковых i сельскiх Саветаў Баранавiцкага, Бярозаўскага i Кобрынскага раёнаў Камiтэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласцi правёў праверкi i ўстанавiў, што за апошнiя пяць гадоў значна ўзрасла ў аб’ёме ўваходная i выходная карэспандэнцыя. Напрыклад, як адзначыў галоўны спецыялiст Камiтэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласцi Iгар Гетман, у 2005 годзе ў параўнаннi з 2001-м рост уваходнай карэспандэнцыi склаў 150—360 працэнтаў i толькi ў адным, Стрыгiнскiм сельскiм Савеце Бярозаўскага раёна адзначана яе знiжэнне. Амаль такая ж сiтуацыя i з дакументамi па выходнай карэспандэнцыi. Адным словам, розныя iнстанцыi патрабуюць справаздачы, даведкi i iншыя дакументы, i сельскiя Саветы павiнны даваць адказы. Даводзiлася чуць скаргi ад кiраўнiкоў Саветаў, што гэтыя паперы адрываюць iх ад асноўнай работы i загружаюць працоўны дзень. I гэта пры тым, што штат большасцi сельскiх Саветаў зведзены да мiнiмуму — старшыня, сакратар ды бухгалтар. Без пэўнай часткi пiсанiны можна было б i абысцiся, бо часта адны i тыя ж даведкi патрабуюць розныя iнстанцыi. Камiтэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласцi зрабiў захады i вынес на разгляд прапановы, якiя змянiлi б сiтуацыю з дакументаабаротам да лепшага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шэрагу пасялковых i сельскiх Саветаў Баранавiцкага, Бярозаўскага i Кобрынскага раёнаў Камiтэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласцi правёў праверкi
|
|