21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Кiсель: «Крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва трэба пераводзiць на камерцыйныя рэйкi»

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Банкаўская сiстэма — галоўная крынiца фiнансавання жыллёвага будаўнiцтва. Намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскiх аперацый, начальнiк упраўлення рэгулявання крэдытна-фiнансавых iнструментаў Нацыянальнага банка Беларусi Сяргей Кiсель адзначыў, што фiнансаванне жыллёвай праграмы банкамi вядзецца па двух накiрунках: iльготнае крэдытаванне i выдача крэдытаў на агульнай падставе.

Iльготныя крэдыты выдаюцца толькi тым, хто стаiць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама калi даходы не дазваляюць будавацца самастойна. Крэдыты на агульнай падставе даюць усiм жыхарам нашай краiны, якiя жадаюць весцi будаўнiцтва.

Iльготныя крэдыты выдае ААБ «Беларусбанк». Такi крэдыт жыхарам гарадоў з насельнiцтвам больш за 20 тысяч чалавек выдаецца тэрмiнам на 20 гадоў пад 5 працэнтаў гадавых. Шматдзетным сем’ям, жыхарам вёсак i маленькiх гарадоў пазыка выдаецца тэрмiнам на 40 гадоў пад 3 працэнты гадавых. У гарадах iльготныя крэдыты выдаюцца згодна з чарговасцю па спiсах маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Пры гэтым у Мiнску на льготны крэдыт могуць разлiчваць толькi тыя грамадзяне, якiя стаялi на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў да 1 студзеня 1993 года.

Сяргей Кiсель адзначыў, што банкаўская галiна, i ААБ «Беларусбанк» у прыватнасцi, можа фiнансаваць будаўнiцтва жылля ў сталiцы больш аператыўнымi тэмпамi. Аднак сёння гэта немагчыма, бо сродкi своечасова не могуць асвоiць будаўнiчыя арганiзацыi сталiцы. Зараз у галоўным мегаполiсе краiны катастрафiчна не хапае будаўнiчых пляцовак i невялiкiх гiбкiх буд-трэстаў.

Сёлета ў першым паўгоддзi ўведзена ў эксплуатацыю 2072,3 тысячы квадратных метраў жылля, што адпавядае выкананню гадавога задання на 49,3 працэнта. Адзначаецца, што за гэты час было пабудавана 1102,2 тысячы кв. м жылля за сродкi насельнiцтва; 789,6 тыс. кв. м — за кошт крэдытных рэсурсаў банкаў; 94,1 тыс. кв. м — па лiнii кансалiдаванага бюджэту; 86,4 тыс. — за сродкi арганiзацый, iнавацыйных фондаў i замежных крынiц.

Увогуле на фiнансаванне жыллёвага будаўнiцтва сёлета плануецца накiраваць 4237,2 млрд рублёў. За кошт крэдытаў банкаў прадугледжана прафiнсаваць будаўнiцтва i набыццё жылля ў аб’ёме 1906 млрд рублёў.

Разам з тым суразмоўца адзначыў, што ва ўмовах фiнансавай стабiлiзацыi ў краiне, калi адбываецца знiжэнне кошту крэдытных рэсурсаў i павышэнне жыццёвага ўзроўню насельнiцтава, краiна павiнна больш актыўна развiваць крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва без прыцягнення сродкаў дзяржавы або галоўным чынам на камерцыйных умовах.

Ужо больш за тры гады ў нашай краiне распрацоўваецца механiзм камерцыйнага крэдытавання жылля. Гаворка iдзе аб праектах Закона «Аб iпатэцы» i Закона «Аб жыллёвых будаўнiчых зберажэннях».

Нягледзячы на тое, што закон аб будзберажэннях у краiне яшчэ не прыняты, з пачатку лiпеня фiлiялы ААБ «Беларусбанк» па ўсёй рэспублiцы пачалi прыём грошай ва ўклады ў рамках сiстэмы будаўнiчых зберажэнняў, якая запрацавала дзякуючы самастойнай iнiцыятыве Ашчадбанка.

Нагадаем, што ўдзельнiкам сiстэмы будзберажэнняў можа стаць любая дзеяздольная фiзiчная асоба, якая прапiсана ў Рэспублiцы Беларусь, мае пастаянную крынiцу даходу i заключыла дагавор жыллёвых зберажэнняў.

У параўнаннi з дзеючымi ўмовамi крэдытавання на агульных падставах для ўдзельнiка сiстэмы вызначаны больш прывабныя ўмовы атрымання крэдыту. Так, па сiстэме будаўнiчых зберажэнняў працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам акрэслена на ўзроўнi стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, павялiчанай на адзiн пункт (11,5 працэнта гадавых), што на 2—5 пунктаў нiжэй стаўкi па крэдытах на агульных падставах. Па-другое, выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляецца раўнамернымi ўзносамi ў перыяд карыстання крэдытам незалежна ад таго, з’яўляецца ўдзельнiк сiстэмы маючым патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў цi не, што, у сваю чаргу, дазволiць планаваць расходы сямейнага бюджэту на працяглы час. Па-трэцяе, удзельнiку праграмы даецца адтэрмiноўка па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам на тэрмiн да трох месяцаў.

Спецыялiстамi Нацыянальнага банка Беларусi падлiчана, што грамадзянам краiны сёлета за першае паўгоддзе на будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылля было выдадзена 374,1 млрд рублёў iльготных крэдытаў за кошт уласных сродкаў рэсурсаў ААБ «Беларусбанк», а таксама крэдытаў на агульных падставах усiмi беларускiмi банкамi на 199,4 млрд рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскiх аперацый, начальнiк упраўлення рэгулявання крэдытна-фiнансавых iнструментаў Нацыянальн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика