Час змянiўся — праблема засталася
Сымон СВIСТУНОВIЧ.
Успомнiм анекдот савецкага часу. Адзiн мужык збiраў грошы, а другi пiў гарэлку i першым на здадзеныя бутэлькi купiў машыну. Тады нiхто пустыя бутэлькi не выкiдваў, iх прывозiлi ў прыёмны пункт мяхамi, але са здачай у той час iснавалi пэўныя праблемы — неабходна было мець моцныя нервы, каб выстаяць у бясконцай чарзе, а часам бутэлькi ўвогуле не прымалi — не хапала тары. А якая сiтуацыя з пустымi бутэлькамi сёння? Але бутэлькi працягваюць прыносiць i здаваць. Iмi займаецца вызначаная група людзей. Найперш гэта тыя, хто апынуўся на самым нiзе грамадства — бамжы, якiя дастаюць бутэлькi з кантэйнераў ды сметнiкаў. Пэўную частку пенсiянераў таксама можна ўбачыць каля прыёмных пунктаў. А «купiць машыну» за пустыя бутэлькi ўжо не атрымаецца. Раней адна бутэлька каштавала да 20 капеек i за гэтыя грошы можна было купiць бохан хлеба, а сёння самая дарагая — 200 рублёў i ўжо неабходна здаць пяць бутэлек, каб набыць той бохан. Акрамя гэтага, яшчэ i цана на бутэлькi вагаецца — у адным пункце яны больш танныя, чым у другiм. Тут усё залежыць ад пастаўшчыка. Якую цану ён устанавiў, па такой i прымаюць ад людзей. А бутэлькi, якiя валяюцца i нiкому не патрэбныя, як правiла, з-пад расiйскай прадукцыi. Iх у нас не прымаюць. Хоць з-пад «Фанты», «Спрайта» цi «Колы» бяруць за 140 рублёў. Самае дзiўнае ў сiтуацыi з бутэлькамi, тое, што здаць i цяпер няпроста. Напрыклад, прыёмны пункт па вул. Халасцякова у Баранавiчах працуе толькi ў панядзелак i чацвер з 9 да 13 гадзiн, i ў гэтыя днi тут выстройваецца доўгая чарга i здаюць сумкамi. Давялося бачыць здатчыкаў, якiя застылi ў чаканнi каля iншых пунктаў. Праўда, тут ёсць i iстотная рознiца. За савецкiм часам праблема здачы пустых бутэлек даймала амаль кожную сям’ю, а цяпер «галава балiць» у невялiкай часткi насельнiцтва. Прагрэс вiдавочны? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самае дзiўнае ў сiтуацыi з бутэлькамi, тое, што здаць i цяпер няпроста |
|