21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiва лёгкае, пiва моцнае...

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Прыкмецiў, што сучаснае пiва робiць чалавека п’яным хутчэй за вiно цi нават гарэлку. Выпiў два келiхi i табе «хораша». «А сёння ў пiва дадаюць спiрт, каб народ, найперш, пiў яго — прывучаюць да пiва, — заявiў адзiн «падкаваны знаёмы, — канфiскату хапае».

Падумалася, што магчыма яно i сапраўды так, бо ўтрыманне алкаголю ў некаторых гатунках пiва перавалiла ўжо за 6 працэнтаў. А ўспомнiм, што на прасторах былога Саюза бадай што адзiным распаўсюджаным пiвам было «Жыгулёўскае» i мела моц крыху больш за тры працэнты. Сёння ж пiва з такiм градусам, як i безалкагольнае, на палiцах магазiнаў сустракаецца ўсё радзей. I гэта прадыктавана попытам. Спажыўцы аддаюць перавагу пiву, якое «б’е па галаве».

Трэба прызнаць, што беларускае пiва добрай якасцi i не ведаю, у якога вытворцы яно лепшае, але апошнiм часам часцей купляю «Брэсцкае», бо здаецца, што толькi яно са сваiмi 3,7 градуса самае лёгкае i ёсць у продажы. Вось i вырашыў даведацца ў галоўнага пiвавара ААТ «Брэсцкае пiва» Нiны Трафiмук: цi сапраўды ў пiва дадаюць спiрт i адкуль бяруцца ў iм градусы?

— Алкаголь у пiве залежыць ад натуральнага наброду, ад наяўнасцi сухiх рэчываў. Адным словам, усё залежыць ад тэхналогii зброджвання. Нi на адным заводзе спiрт у пiва не дадаюць. Па-першае. Ад гэтага панiзiлася б якасць напою, а па-другое, калi можна падняць моц пiва натуральным шляхам, то навошта нешта там выдумляць? — растлумачыла Нiна Мiкалаеўна.

Але чаму тады няма ў продажы пiва, напрыклад, з дзесяцiпрацэнтным утрыманнем алкаголю? Усе аматары «чарнiла» адразу перайшлi б на такое пiтво. Выгада вiдавочная. Людзi пiлi б натуральны напой, i пiўзаводы мелi б ад гэтага выгаду — вырасла б вытворчасць прадукцыi. А справа ў тым, што калi ў пiве будзе алкаголю больш за сем градусаў, то яно пяройдзе ў разрад iншых алкагольных напояў, а гэта больш высокiя падаткi для вытворцаў.

I ўсё ж узнiкае пытанне. Калi пiва — такi натуральны прадукт, то як удаецца захоўваць яго доўгi тэрмiн? Нармальнае пiва праз дзень-другi закiсае, а тут стаiць на палiцах месяцамi i не мутнее. Захаваць напоi можна некалькiмi спосабамi. Напрыклад, пры дапамозе цукру цi алкаголю, але ёсць яшчэ адзiн, даволi пашыраны спосаб — пастэрызацыя.

— Пiва награваецца да 60 градусаў i вытрымлiваецца пры такой тэмпературы пэўны час, — сказала Н. Трафiмук, — а затым разлiваецца ў бутэлькi i можа даволi доўга захоўвацца. Такая пастэрызацыя не ўплывае адмоўна на якасць пiва.

Дарэчы, i сухое вiно часам праходзiць падобную пастэрызацыю, што не дае бактэрыям развiвацца.

Атрымлiваецца, што пiва — самы натуральны прадукт, а калi яшчэ па тэлевiзары нагледзiшся рэкламы, то мiжволi падумаеш, што без пiва i жыць немагчыма. Вось i смокчуць падлеткi з бутэлек пенiстае, i не толькi таму, што гэта модна. Да пiва прывыкнуць даволi лёгка, а ўлiчваючы яго таннасць, то яно не такое ўжо i бяскрыўднае. Пiва добра дапамагае ў спякоту i пiць бы тут безалкагольнае цi лёгкае, але наш спажывец аддае перавагу моцнаму, якое i смагу наталяе i п’янiць.

I хоць наша пiва па якасцi не горшае за расiйскае, але ўсё ж саступае, напрыклад, нямецкаму.

— У нас абсталяванне сучаснае i вада выдатная, а ад яе ў многiм i залежыць якасць пiва, але нашых вытворцаў падводзiць сыравiна. Той жа ячмень павiнен быць самай высокай якасцi, ды i солад уплывае..., як толькi сыравiна будзе адпаведнай, то i з нямецкiм пiвам можна будзе канкурыраваць, — заявiла галоўны пiвавар ААТ «Брэсцкае пiва».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А сёння ў пiва дадаюць спiрт, каб народ, найперш, пiў яго — прывучаюць да пiва, — заявiў адзiн «падкаваны знаёмы, — канфiскату хапае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика