21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хачу бачыць усё. Нават чужое...

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ВЯСЁЛКIНА

Дапамажы сабе сам

З дапамогай сiстэм вiдэаназiрання магiляўчане абараняюцца ад няпрошаных гасцей, падглядваюць за суседзямi i сочаць за нянямi.

Адзiн паспяховы магiлёўскi прадпрымальнiк неяк знайшоў на дыванчыку перад уваходнымi дзвярыма ў сваю кватэру ананiмнае пiсьмо. На лiстку са школьнага сшытка абы-як былi наклеены выразаныя з газет i часопiсаў лiтары. Ад прачытанага ў мужчыны па целу пабеглi мурашкi: «Любiш дзяцей? Ганi 50 тысяч долараў. У мiлiцыю не тэлефануй. Бiзнэсмен аператыўна ўстанавiў у кватэры «трывожную» сiгналiзацыю i вiдэаназiранне за лесвiчнай пляцоўкай. Вынiк здзiвiў усiх: праз некалькi дзён у аб’ектыў вiдэакамеры трапiў ананiмшчык са «свежанькiм» пiсьмом. «Вымагальнiкам» аказаўся 12-гадовы аднакласнiк сына!

Сёння вiдэакамерай у грамадскiм месцы народ не здзiвiш. Магiляўчане ўжо прывыклi да таблiчак: «Увага! Iдзе здымка» ў магазiнах, банках, установах i нават на цэнтральных вулiцах горада. Многiх падобнае «сачэнне» раздражняе: маўляў, навошта мяне здымаюць, быццам падазраюць у чымсьцi? А некаторыя адважваюцца ўстанавiць «усёвiдушчае вока» нават пры ўваходзе ва ўласную кватэру, гараж i на прыступках да дома.

Першыя «ластаўкi» бытавога вiдэаназiрання на Магiлёўшчыне з’явiлiся яшчэ дзесяць гадоў таму i былi па цане даступныя толькi багатым людзям. Апошнiя некалькi гадоў цэны на падобную апаратуру, пераконваюць спецыялiсты, упалi, але попыт на «вiдэацацкi» ўсё яшчэ невысокi. Хоць, расказваюць, у адным з элiтных дамоў Магiлёва «падглядваючай» вiдэатэхнiкай жыхары «нашпiгавалi» цэлы пад’езд. Так што кансьерж строга пiльнуе, хто да каго i ў колькi прыходзiць. Афiшаваць сваю вiдэааснашчанасць, зразумелая справа, жыхары не спяшаюцца.

Адзiн з самых папулярных i даступных па цане сярод магiляўчан спосабаў вiдэаназiрання — «вiдэавочкi» (знешне нiчым не адрознiваюцца ад звычайных дзвярных «вочак») i провадныя i бяспровадныя вiдэакамеры. Адзiн з суграмадзян, якi вырашыў назiраць за лесвiчнай пляцоўкай перад сваёй кватэрай i падключыў камеру да тэлевiзара, першы час разам з сямействам добра парагатаў, гледзячы на «рэалiцi-шоу» з суседзямi ў галоўных ролях: адна дамачка, чакаючы лiфт, падцягвала панчохi, салiдны мужчына калупаўся ў носе, а суседскi 12-гадовы хлопчык уцiхую ад дарослых пакурваў...

Цана на вiдэаназiранне прама прапарцыянальная колькасцi карыснага «начыння». У магiлёўскiм ЦУМе, напрыклад, у продажы маюцца шэсць варыянтаў вiдэакамер i «вочак» кiтайскай вытворчасцi коштам ад 102 да 126 тысяч рублёў. Быццам не так i дорага для ўласнай бяспекi. Але прадаўцы кажуць: добра, калi дзве адзiнкi такой тэхнiкi ў месяц прадаецца.

У рэкламных газетах прапаноў аб вiдэасiстэмах не менш за дзесятак. Iх «гаспадары» ў асноўным мiнчане. Цана на каляровую бяспровадную камеру памерам з запалкавы карабок, напрыклад, вагаецца ад 45 да 60 долараў. Провадныя таннейшыя: 25 долараў. Усе мадэлi кiтайскай вытворчасцi. Сустракаецца тэхнiка i расiйскай зборкi, але з тых жа самых кiтайскiх дэталяў. Тавар вядомых фiрмаў або, напрыклад, зроблены ў Паўднёвай Карэi, крыху даражэйшы. Усе адносна танныя мадэлi таксама забяспечаны сiстэмай «начнога бачання» i маюць нядрэнны вугал агляду. Спецыялiсты гавораць, што ад падобнай «падглядваючай» тэхнiкi без камп’ютара мала карысцi — сама па сабе яна iнфармацыю не захоўвае. Да таго ж у танных мадэлях «размытая карцiнка», бывае, з iх дапамогай вiзiцёраў вельмi складана пазнаць.

Часцей магiляўчане сталi ўстанаўлiваць на ўваходзе-выхадзе з кватэры вiдэадамафоны. Працуе гэта прыстасаванне па прынцыпу звычайнага дамафона: чалавек тэлефануе па вызыўной панэлi, аснашчанай мiнiяцюрнай вiдэакамерай i дынамiкам. А вы «аглядаеце» госця ў каляровы або чорна-белы манiтор i вырашаеце, упускаць цi не. Цана самага «сярэдненькага» вiдэадамафона вагаецца ў межах 150 долараў, больш «крутыя» мадэлi пацягнуць на некалькi тысяч долараў. Некаторыя вiдэакамеры забяспечаны адразу двума аб’ектывамi, iнфрачырвоным пражэктарам (каб «бачыць» у цемнаце) i блокам памяцi, якi фiксуе ўсiх, хто нацiснуў на кнопку выклiку.

Самы скрыты для пабочнага вока варыянт — так званыя пiн-холы. Гэта вiдэакамеры з аб’ектывамi памерам не больш за вушка іголкі. Кошт аб’ектыва для «пiн-хола» ўсяго 15 долараў, але цэны на самае простае «начынне» для яго — ад 80 «зялёных». Падобная тэхнiка дазваляе нават устанаўлiваць праграму: напрыклад, уключаецца пры руху аб’екта або адсылае атрыманае адлюстраванне на зададзены электронны адрас. Кошт мадэляў са зменнай флэш-картай — сотнi долараў.

Адна сямейная пара вырашыла «пагуляць у шпiёнаў» i высветлiць, што робiць у iх адсутнасць маладая «цудоўная няня». Вечарам вывучылi запiс — i жахнулiся. Дзяўчына крычала на сваю шасцiмесячную падапечную, пiла сок з яе бутэлечкi i прыводзiла ў кватэру свайго хлопца. Дзякуючы вiдэазапiсу няня «самалiквiдавалася», нават не запатрабаваўшы грашовай кампенсацыi.

Але калi вы надумаеце «качаць правы» з дапамогай здабытага такiм чынам «кампрамату» ў мiлiцыi або судзе, то наўрад цi на вашы «шпiёнскiя» вiдэазапiсы звернуць увагу. Паводле слоў суддзi абласнога суда Галiны Аксёненка, бытавыя здымкi не патрабуюць якiх-небудзь спецыяльных дазволаў. Але яны i не даюць падстаў для ўзбуджэння крымiнальнай справы, не разглядаюцца як доказ вiнаватасцi. «Вiдэадасье» лiчыцца законным толькi пасля адпаведнай пастановы следчага i атрымання санкцыi пракурора, г.зн. пры выкананнi ўсiх нормаў Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса.

Некаторыя, жадаючы зэканомiць, устанаўлiваюць у дамах муляжы камер. Такая пластмасавая «пустышка» каштуе капейкi, але гэта сапраўдная псiхалагiчная зброя супраць злачынцаў.

Але i тэлекамера не ўсёмагутная. У аднаго жыхара Магiлёва тэхнiчна падкаваныя зладзюгi ўмудрылiся нават з-пад носа сцягнуць камеры вiдэаназiрання ў першы ж тыдзень пасля iх устаноўкi, ды так, што здымкi зламыснiкаў у памяцi наварочанага камп’ютара чамусьцi не захавалiся...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дапамогай сiстэм вiдэаназiрання магiляўчане абараняюцца ад няпрошаных гасцей, падглядваюць за суседзямi i сочаць за нянямi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика