Хроніка апошніх падзей
Iзраiль пашырае рамкi наземнай аперацыi
Учора кабiнет бяспекi Iзраiля прыняў рашэнне пашырыць межы наземнай аперацыi ў Лiване i адмёў прапанову аб спыненнi агню да таго часу, пакуль на лiванскай тэрыторыi не будуць размешчаны мiжнародныя сiлы. У ходзе наземнай аперацыi армiя мае намер «выцiснуць» баевiкоў «Хiзбалы» да ракi Лiтанi — на 20 км на поўнач ад мяжы. Па завяршэннi 48-гадзiннага мараторыя авiяўдары па тэрыторыi Лiвана будуць «адноўлены на поўную моц». Як стала вядома, Iзраiль атрымае амерыканскую высокадакладную зброю на суму 4,2 мiльярда долараў. Як пiша The Times, з 2001 года мiнiстэрства абароны Iзраiля размясцiла на амерыканскiх прадпрыемствах заказы на 10,5 млрд долараў, аднак да гэтага часу атрымала зброi толькi на 6,3 млрд. Астатнiя пастаўкi павiнны былi быць праведзены ў блiжэйшыя некалькi гадоў, аднак з-за аперацыi ў Лiване, выкананне многiх заказаў можа быць паскорана. Грошы на закупку гэтых узбраенняў у выглядзе крэдыту мiнiстэрству абароны Iзраiля выдаткавалi Злучаныя Штаты. Улада на Кубе часова перайшла да брата Кастра Кубiнскi лiдар Фiдэль Кастра часова дэлегаваў свае паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю. Прычынай гэтага стала аперацыя на кiшэчнiку, якую Кастра перанёс у панядзелак. Такiм чынам, Рауль Кастра часова становiцца першым сакратаром Камунiстычнай партыi Кубы, галоўным ваеннакамандуючым i прэзiдэнтам выканаўчага савета краiны. 13 жнiўня Фiдэлю Кастра спаўняецца 80 гадоў. Ён кiруе Кубай з 1959 года. Раней урачы кубiнскага лiдара заяўлялi, што Кастра знаходзiцца ў выдатным стане здароўя i зможа пражыць да 140 гадоў. З Эрмiтажа знiклi ювелiрныя вырабы Пракуратура Санкт-Пецярбурга ўзбудзiла крымiнальную справу па факту крадзяжа твораў ювелiрнага мастацтва са сховiшчаў Дзяржаўнага Эрмiтажа. Знiкненне 221 экспаната коштам каля 130 мiльёнаў рублёў было выяўлена ў ходзе планавай унутранай праверкi музея. У Эрмiтажы лiчаць, што да крадзяжу ювелiрных «твораў сярэднявечнага рускага мастацтва ХIХ стагоддзя» маюць дачыненне яго супрацоўнiкi. Прыгожыя людзi часцей нараджаюць дзяўчынак Прыгожыя людзi маюць больш шанцаў зачаць дзяўчынак, чым хлопчыкаў. Пра гэта сведчаць вынiкi новага даследавання, праведзенага вучонымi з Лонданскай школы эканомiкi. Паводле iнфармацыi даследчыкаў, у знешне прывабных бацькоў на 26 працэнтаў вышэй верагоднасць, што першым дзiцем будзе дачка, а не сын. Гэтая тэндэнцыя прывяла да таго, што жанчыны становяцца ўсё прыгажэй, чым мужчыны. Гэта вынiк розных «эвалюцыйных стратэгiй», якiя абралi два полы каб выжыць. У той час як рэпрадуктыўны поспех iндывiдуума, якi належыць да мужчынскага полу, у многiм залежыць ад статуса бацькi, рэпрадуктыўны поспех дачок залежыць галоўным чынам ад iх маладосцi i прыгажосцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улада на Кубе часова перайшла да брата Кастра |
|