Кансультацыя: дзве ў адной
Людмiла ПРЫХОДЗЬКА, «Мiнск—Навiны»
Атрымаць кансультацыю вопытных гастраэнтэролага i эндаскапiста на працягу аднаго дня цяпер можна ў гастраэнтэралагiчным цэнтры Першамайскага раёна сталiцы, створаным на базе 28-й палiклiнiкi. Акрамя таго, у выпадку калi неабходна даабследаванне пацыента, спецыялiсты цэнтра тут жа накiруюць яго на кансультацыю на кафедру гастраэнтэралогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi або ў Мiнскi дыягнастычны цэнт. У гэтым годзе «першамайцы» ўкаранiлi метад цыталагiчнай экспрэс-дыягностыкi. Ён дазваляе праводзiць гiсталагiчнае даследаванне значна хутчэй, чым бiяпсiя. Акрамя таго, гастраэнтэролагi 28-й палiклiнiкi валодаюць метадам лячэбна-дыягнастычнай эндаскапii. З яго дапамогай, а таксама з дапамогай урэязнага тэста ўрачы вызначаюць наяўнасць мiкроба, якi выклiкае язвавую хваробу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атрымаць кансультацыю вопытных гастраэнтэролага i эндаскапiста на працягу аднаго дня цяпер можна ў гастраэнтэралагiчным цэнтры Першамайскага раёна ста
|
|