Супрацоўнiкi «Белпошты» ў дружбе са «Звяздою»
У чарговы раз прыемна адзначыць, што паштавiкi краiны «хварэюць» за старэйшае беларускамоўнае выданне, якiм з’яўляецца наша газета. Як бы напружана нi праходзiла любая падпiсная кампанiя, прыемна ўсведамляць, што газета «Звязда», якая праз тыдзень адзначыць сваё 89-годдзе, мае пастаянную чытацкую аўдыторыю i стараецца яе павялiчваць. На працягу ўсёй сваёй гiсторыi газета iмкнецца спрыяць пашырэнню ўжытку беларускай мовы i культуры, захаванню народных традыцый i абрадаў, стараецца быць добрым дарадцам у праблемах i справах для кожнага з падпiсчыкаў i чытачоў.
У рамках сумеснага конкурсу РУП «Белпошта» i «Звязды» сёння мы падводзiм вынiкi падпiскi на II паўгоддзе 2006 года ў трох намiнацыях. СЯРОД РАЁННЫХ ВУЗЛОЎ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI (РВПС) Мiнская вобласць (Мiнск) Мiнскi аб’яднаны цэх паштовай сувязi, начальнiк Iшчук Алена Аляксандраўна. Гомельская вобласць Жлобiнскi РВПС, начальнiк Ражкова Нiна Пятроўна Брэсцкая вобласць Ганцавiцкi РВПС, начальнiк Пiшч Мiхаiл Васiльевiч СЯРОД АДДЗЯЛЕННЯЎ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI (АПС) Мiнск 1. 13-е аддзяленне паштовай сувязi, начальнiк Часнова Людмiла Аляксееўна 2. Цэх па прадастаўленню паслуг вытворчасцi «Мiнская пошта», начальнiк Гузянкова Таццяна Аркадзьеўна Брэсцкая вобласць 2-е аддзяленне паштовай сувязi Ганцавiцкага РВПС, начальнiк Берташ Нiна Георгiеўна СЯРОД ПАШТАЛЬЁНАЎ Брэсцкая вобласць 1. Занько Галiна Мiхайлаўна, паштальён АПС Дзянiскавiчы Ганцавiцкага РВПС 2. Ксенжыц Тамара Леанiдаўна, паштальён АПС Нача Ляхавiцкага РВПС Магiлёўская вобласць Асмалоўская Людмiла Васiльеўна, паштальён АПС Высокае Клiмавiцкага РВПС Яшчэ раз вiншуем усiх лаўрэатаў з дасягнутымi вынiкамi. Спадзяёмся, што наступныя падпiсныя кампанii будуць яшчэ больш важкiмi. У блiжэйшы час, паважаныя супрацоўнiкi паштовай сувязi, на вашы адрасы будуць адпраўлены грашовыя прэмii. Заставайцеся з намi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговы раз прыемна адзначыць, што паштавiкi краiны «хварэюць» за старэйшае беларускамоўнае выданне, якiм з’яўляецца наша газета |
|